Горад з’яўляецца адміністрацыйным, прамысловым, гандлёвым, адукацыйным і культурным цэнтрам паўднёва-ўсходняй Польшчы. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт, а таксама Падкарпацкі навукова-тэхналагічны парк, дзейнасць якога скіраваная на развіццё высокатэхналагічнай прамысловасці. У Жэшаве знаходзяцца буйныя дзяржаўныя навучальныя ўстановы: Жэшоўскі ўніверсітэт і Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнацыя Лукасевіча. Акрамя гэтага дзейнічаюць прыватныя навучальныя ўстановы, буйнейшай з якіх з’яўляецца Вышэйшая школа Інфармацыйных тэхналогій і кіравання. У Жэшаве знаходзяцца тры консульскія ўстановы (нямецкая, славацкая і ўкраінская).
↑Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1]Архівавана 26 снежня 2018.