Загад 9066 уяўляе сабой пастанову, якую прыняў прэзідэнт ЗША Франклін Дэлана Рузвельт 19 лютага 1942 г. для рэалізацыі абмежаванняў правоў імігрантаў з Японіі, Германіі i Італіі, якія паводле трох пракламацый 7 і 8 снежня 1941 г. былі прызнаны "патэнцыяльна небяспечнымі чужынцамі" (alien enemies). У выніку гэтага загада больш за сто тысяч японцаў былі адпраўлены ў спецыяльныя рэзервацыі і канцэнтрацыйныя лагеры. Падобныя меры былі прыняты і ў Канадзе. Некаторыя зняволенныя загінулі. Шэраг разлучаных сямей ніколі не ўз'ядналіся.
Тым не менш, не ўсе японцы, якія пражывалі ў ЗША, былі аб’яўлены патэнцыяльна небяспечнымі чужынцамі. Некаторыя нават служылі перакладчыкамі на Ціхаакіянскім фронце. Таксама з амерыканскіх японцаў былі сфарміраваны 2 пяхотных палка, якія ваявалі на італьянскім фронце[1].Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны палітыка абмежавання правоў чалавека на падстве яго патэнцыяльнай небяспекі па прычыне нацыянальнага паходжання ці былога грамадзянства была прызнана ў ЗША парушэннем правоў чалавека.
Паколькі для паспяховага вядзення вайны неабходна прыняць усе магчымыя меры ў мэтах абароны ад шпіянажу і сабатажу абарончага комплексу і рэсурсаў, як гэта прадугледжана Раздзелам 4, Акта прынятага 20 красавіка 1918 г., 40 Стат. 533 і дапоўнена Актам прынятым 30 лістапада 1940 г., 54 Стат. 1220. і Актам прынятым 21 жніўня 1941 г., 55 Стат. 655 (Збор законаў ЗША.01 Раздзел 50, Падразд. 104):
Я на падставе сваёй ўлады Прэзідэнта Злучаных Штатаў і Галоўнакамандуючага Арміі і Флоту загадваю ваеннаму міністру і вайсковым камандуючым, прызначаным на свае пасады ваенным міністрам, вызначаць зоны ваеннага кантролю ў кожным месце, дзе адпаведны камандуючы лічыць мэтазгодным, і той працягласці, якую ён лічыць неабходнай; з абмежаваннем права тых ці іншых асоб на ўваход, знаходжанне ці выйсце з такой зоны згодна з распараджэннямі ваеннага міністра ці адпаведнага вайсковага камандуючага.
Ваенны міністр упаўнаважаны забяспечыць перасяленцаў з зон ваеннага кантролю транспартнымі сродкамі, харчаваннем, жыллем і іншым, што ваенны міністр ці пэуны вайсковы камандуючы лічыць неабходным для ажыццяўлення гэтага загаду. Зоны ваеннага кантролю вызначаныя ў пэўнай мясцовасці павінны замяніць сабой тэрыторыі забаронныя ці абмежаваныя для наведвання мінстрам юстыцыі згодна Пракламацый 7 і 8 снежня 1941 г., пры гэтым мінстр юстыцыі больш не нясе ўскладзенай Пракламацыяй адказнасці за такія тэрыторыі.
Я ўпаўнаважваю ваеннага міністра і вайсковых камандуючых прымаць іншыя меры, якія яны будуць лічыць патрэбнымі каб забяспечыць выкананне абмежаванняў, прынятых у кожнай зоне ваеннага кантролю, у тым ліку выкарыстанне ўзброенных сіл і іншых федэральных структур і права на атрыманне дапамогі на ўзроўні асобных штатаў і мясцовых структур.
Я загадваю ўсім міністэрствам і іншым федэральным арганізацыям, у тым ліку аўтаномным, дапамагаць ваеннаму міністру і вайсковым камандуючым у справе выканання гэтага загаду, у тым ліку з забяспячэннем медыцынскай дапамогі і магчымасці гаспіталізацыі, харчавання, вопраткі, транспартных сродкаў, магчымасці выкарыстання зямлі, жылля, а таксама сродкаў альбо паслуг іншага роду.
Гэты загад не змяняе і не абмяжоўвае сілу загада № 8972, ад 12 снежня 1941 г., а таксама не змяняе і не абмяжоўвае паўнамоцтвы Федэральнага бюро расследаванняў на правядзенне расследаванняў актаў сабатажу і паўнамоцтвы мінстра юстыцыі і яго міністэрства, якія яны атрымалі згодна пракламацый ад 7 і 8 снежня 1941 г., дзеля кантролю патэнцыяна небяспечных чужынцаў; толькі ў на тэрыторыі прызначаных зон ваеннага кантролю іх паўнанамоцтвы спыняюцца.
Падпісана:
Франклін Д. Рузвельт
Белы Дом
Пракламацыі 7 і 8 снежня 1941 г і загад 8972 у беларускім перакладзе
,