Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Замбкавіцы Слёнске[1] (польск.: Ząbkowice Śląskie, ням.: Frankenstein — Франкенштайн) — горад на паўднёвым захадзе Польшчы, за 420 км на паўднёвы захад ад Варшавы і за 70 км на поўдзень ад Уроцлава. Адміністрацыйны цэнтр Замбкавіцкага павета Ніжнесілезскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Замбкавіцы Слёнске. Чыгуначная станцыя. Займае плошчу 13,67 км². Насельніцтва 15,1 тыс. чалавек.