Заморскія ўладанні Францыі (фр.: France d'outre-mer) — шэраг тэрыторый (пераважна астравоў, за выключэннем кантынентальнай Гвіяны), якія належаць Францыі, але аддаленых ад яе асноўнай еўрапейскай тэрыторыі. Цяпер гэтыя тэрыторыі могуць мець наступны статус:
заморскі дэпартамент і рэгіён (département et région d’outre-mer, абрэвіятура DOM, радзей DROM)
заморскае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне з асобым статусам (collectivité sui generis)
Раней, калі яшчэ існаваў статус заморскай тэрыторыі (territoire d’outre-mer), па-французску ўсе гэтыя ўладанні часта звалі DOM-TOM (абрэвіятура от départements d’outre-mer / territoires d’outre-mer).
Мадагаскар аспрэчвае астравы Басас-да-Індыя, Глар'ёз, Еўропа, Жуан-ды-Нова, якія ўваходзяць у склад Астравоў Эпарсэ, што маюць асобы статус заморскага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэння Францыі.
Дзяржава Каморскія Астравы (Саюз Каморскіх Астравоў) прэтэндуе на востраў Маарэ (былы Маёта), які мае статус «заморскага дэпартамента» Францыі.
Сурынам (былая Галандская Гвіяна) мае прэтэнзіі да тэрыторый Французскай Гвіяны — найбуйнейшага заморскага дэпартамента Францыі.
Маўрыкій з 1990 г. вядзе перамовы аб вяртанні вострава Трамлен (належыць Францыі). Таксама існуе прынцыповая згода адносна сумеснага кіравання востравам і прылеглай марской прасторай.
Рэспубліка Вануату аспрэчвае правы на астравы Мэцью і Хантэр, размешчаныя ў Новай Каледоніі, якая з 1946 года носіць статус «заморскай тэрыторыі» Францыі.