Заяц (сузор’е)

Лацінская назва
(у р. скл.: Leporis)
Скарачэнне Lep
Плошча 290,3 кв. градусаў (0,704%)
Колькасць зорак,
ярчэйшых за m+6,5
(паводле каталога Гіпарха)
73
Назіраецца ў шыротах: 62°Пн – 90°Пд (цалкам)
79°Пн – 62°Пн (часткова)

Заяц (лац.: Lepus) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930).

Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор’яў, якія пералічыў Пталемей.

Характэрныя аб’екты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Арнеб (α Lep) — самая яркая зорка сузор’я.
  • ζ Зайца (ζ Lep) — зорка з незвычайна цёплым пылавым дыскам і масіўным поясам астэроідаў.
  • HD 33142 — зорка, у якой у 2011 годзе адкрылі планету.
  • R Зайца — адна з самых характэрных чырвоных зорак неба, названая астраномам Джонам Хайндам «Малінавай зоркай».
  • T Зайца — зорка, якая пашыраецца і сціскаецца з перыядам 368 сутак. Пасля кожнага максімуму яна губляе масу, роўную масе Зямлі.
  • М79 — шаравое скопішча.
  • IC 418 — невялікая планетарная туманнасць.