Зборная Італіі па футболе

 Італія
італ.: Nazionale di calcio dell'Italia
Мянушкі Azzurri (Блакітная каманда)
Канфедэрацыя УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя Італьянская федэрацыя футбола
Галоўны трэнер вакантна
Капітан Леанарда Банучы
Найбольшая колькасць гульняў Джанлуіджы Буфон (176)
Найлепшы бамбардзір Луіджы Рыва (35)
Код ФІФА ITA
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 4 (1 лістапада 2021)
Найвышэйшы 1 (лістапад 1993, люты 2007, красавік—чэрвень 2007, верасень 2007)
Найніжэйшы 17 (ліпень 2015, кастрычнік 2015, верасень 2017)
Першая гульня
Італія Італія 6:2 Францыя Францыя
(Мілан, Італія; 15 мая 1910)
Самая буйная перамога
Італія Італія 9:0 ЗША Злучаныя Штаты Амерыкі
(Брэнтфард, Англія; 2 жніўня 1948)
Самае буйное паражэнне
Венгрыя Венгрыя 7:1 Італія Італія
(Будапешт, Венгрыя; 6 красавіка 1924)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў 18 (Упершыню 1934)
Найлепшы вынік Чэмпіён (1934, 1938, 1982, 2006)
Чэмпіянат Еўропы
Колькасць удзелаў 10 (Упершыню 1968)
Найлепшы вынік Чэмпіён (1968, 2020)
Кубак канфедэрацый
Колькасць удзелаў 2 (Упершыню 2009)
Найлепшы вынік 3 месца (2013)
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянат свету па футболе
Золата Італія 1934
Золата Францыя 1938
Серабро Мексіка 1970
Золата Іспанія 1982
Бронза Італія 1990
Серабро ЗША 1994
Золата Германія 2006
Кубак канфедэрацый
Бронза Бразілія 2013
Чэмпіянат Еўропы па футболе
Золата Італія 1968
Бронза ФРГ 1988
Серабро Бельгія/Нідэрланды 2000
Серабро Польшча/Украіна 2012
Золата Еўропа 2020
Алімпійскія ўзнагароды
футбол
Золата Берлін 1936
Бронза Амстэрдам 1928
Бронза Афіны 2004

Зборная Італіі па футболе прадстаўляе Італію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кіруецца Італьянскай федэрацыяй футбола. Чатырохразовы чэмпіён свету (1934, 1938, 1982, 2006). Мянушка: «Squadra Azzurra» — «Блакітная каманда».

Італьянскі футбол традыцыйна лічыцца абарончым. Каманда гуляе на контратаках, пры гэтым як правіла не забіваючы шмат галоў, але і не прапускаючы. Італьянцы, вядучы ў ліку, кантралююць матч, прымушаючы суперніка расчыняць пазіцыі. Вароты зборнай абараняюць майстры высокага класа. Абарончая тактыка італьянцаў 1960-х гадоў, званая «Катэнача», з'яўлялася прыкладам для пераймання для шматлікіх каманд. У цяперашні час яна ўжываецца рэдка, але калі зірнуць на малюнак гульні нацыянальнай каманды, можна ўбачыць карані гэтай сістэмы. Занадта вялікае захапленне абаронай часта прыводзіла каманду да правалаў на буйных першынствах. Аднак, у спалучэнні з бліскучай атакай, гульня ад абароны занесла Італію ў спісы наймацнейшых каманд (другое месца пасля Бразіліі па дасягненнях на чэмпіянатах свету).

Італьянцы лічацца дрэннымі выканаўцамі пенальці. Пасляматчавыя 11-метровыя каштавалі італьянцам паражэнняў на чэмпіянатах свету 1990, 1994, 1998 гадоў. Аднак менавіта за кошт упэўнена прабітых пенальці зборная змагла выйграць у 2006 годзе ў фінале чэмпіянату свету ў Францыі, пасля таго, як матч завяршыўся нічыйным вынікам 1:1

Чатырохразовы чэмпіён свету (1934, 1938, 1982, 2006).

Двухразовы чэмпіён Еўропы (1968, 2020).

6 верасня 2021 года Італія ўсталявала сусветны рэкорд па матчах без паражэнняў — 36 гульняў запар.

Зборная Італіі па футболе
  • 1930не брала ўдзелу
  • 1934чэмпіён
  • 1938чэмпіён
  • 1950 — групавы этап
  • 1954 — групавы этап
  • 1958не прайшла кваліфікацыю
  • 1962 — групавы этап
  • 1966 — групавы этап
  • 1970 — другое месца
  • 1974 — групавы этап
  • 1978 — чацвёртае месца
  • 1982чэмпіён
  • 1986 — ⅛ фіналу
  • 1990 — трэцяе месца
  • 1994 — другое месца
  • 1998 — чвэрцьфінал
  • 2002 — ⅛ фіналу
  • 2006чэмпіён
  • 2010 — групавы этап
  • 2014 — групавы этап
  • 2018не прайшла кваліфікацыю
  • 2022не прайшла кваліфікацыю
  • 1960не брала ўдзелу
  • 1964не прайшла кваліфікацыю
  • 1968чэмпіён
  • 1972не прайшла кваліфікацыю
  • 1976не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — чацвёртае месца
  • 1984не прайшла кваліфікацыю
  • 1988 — паўфінал
  • 1992не прайшла кваліфікацыю
  • 1996 — групавы этап
  • 2000 — другое месца
  • 2004 — групавы этап
  • 2008 — чвэрцьфінал
  • 2012 — другое месца
  • 2016 — чвэрцьфінал
  • 2020чэмпіён