Зборная Гамбіі па футболе

 Гамбія
Канфедэрацыя КАФ (Афрыка)
Федэрацыя Футбольная асацыяцыя Гамбіі
Галоўны трэнер Том Сайнтфіт
Капітан Па Маду Янэ
Найбольшая колькасць гульняў Па Маду Янэ (42)
Найлепшы бамбардзір Асан Сісей (11)
Хатні стадыён Індэпендэнс Стэдыўм
Код ФІФА GAM
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 163 1 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 65 (чэрвень 2009)
Найніжэйшы 179 (сакавік 2017)
Першая гульня
 Брытанская Гамбія 3:2 Сенегал Сенегал
(Гамбія; 5 снежня 1962)
Самая буйная перамога
Гамбія Гамбія 6:0 Лесота Лесота
(Банжул, Гамбія; 12 кастрычніка 2002)
Самае буйное паражэнне
Гвінея Гвінея 8:0 Гамбія Гамбія
(Гвінея; 14 мая 1972)
Кубак афрыканскіх нацый
Колькасць удзелаў 1 (Упершыню 2021)
Найлепшы вынік 1/4 фіналу (2021)

Зборная Гамбіі па футболе прадстаўляе Гамбію ў міжнародных матчах і турнірах па футболе. Кіруючая арганізацыя — Футбольная асацыяцыя Гамбіі.

Раней зборная выступала пад назвай «Брытанская Гамбія» (да 1965 года). Нягледзячы на сваю мянушку — «Скарпіёны», зборная Гамбіі з’яўляецца адным з аўтсайдараў афрыканскага футбола. Гамбійцы ні разу не ўдзельнічалі ў фінальных частках ні чэмпіянату свету, ні Кубка афрыканскіх нацый.

Адзінае дасягненне — удзел у 2001 годзе ў фінале Кубка Амількара Кабрала — адным з рэгіянальных турніраў для краін Заходняй Афрыкі. Зборная была блізкая, каб трапіць на чэмпіянат свету па футболе 2010 і на Кубак афрыканскіх нацый 2010 года, аднак ёй не хапіла ўсяго аднаго ачка для таго, каб пацясніць Алжыр.

У маі 2014 года зборнай Гамбіі было забаронена ўдзельнічаць у Кубку афрыканскіх нацый з-за пастаяннага завышэння ўзросту сваіх ігракоў.

У 2021 годзе зборная Гамбіі ўпершыню прабілася ў фінальную частку Кубка афрыканскіх нацый, дзе адразу дайшла да чвэрцьфіналу.

Чэмпіянат свету

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1930—1978 — не ўдзельнічала
  • 1982 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1986 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1990 — не ўдзельнічала
  • 1994 — знялася са спаборніцтваў
  • 1998—2018 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак афрыканскіх нацый

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1957—1974 — не ўдзельнічала
  • 1976 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1978 — не ўдзельнічала
  • 1980—1988 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1990 — знялася са спаборніцтваў
  • 1992 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1994 — не ўдзельнічала
  • 1996 — знялася са спаборніцтваў
  • 1998 — дыскваліфікавана
  • 2000 — знялася са спаборніцтваў
  • 2002—2013 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2015 — дыскваліфікавана
  • 2017 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2019 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2021 — 1/4 фіналу

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.