Зелімхан Яндарбіеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чач.: ЙандарбигӀеран Іабдул-Муслиман Зелимха | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джахар Дудаеў | ||||||
Пераемнік | Аслан Аліевіч Масхадаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 верасня 1952 |
||||||
Смерць |
13 лютага 2004[1] (51 год) |
||||||
Род | Келой | ||||||
Дзеці | 2 сыны, 3 дачкі | ||||||
Нацыянальнасць | Чачэнец | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Камандаваў | Узброеныя фарміраванні Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя | ||||||
Бітвы |
Зелімха́н Абдулмуслімавіч Яндарбіеў (чач.: Йандарби́н Іабду́л-Муслима́н кІа́нт Зели́мха; 1952—2004) — чачэнскі паэт, драматург пісьменнік і палітык.
Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Казахстане. У 1981 годзе скончыў вучобу ў Чачэна-Інгушскім дзяржаўным універсітэце. У маі 1990 года стварыў партыю (Вайнахская дэмакратычная партыя), якая павінна была садзейнічаць стварэнню чачэна-інгушскай незалежнай дзяржавы. Прымаў чынны ўдзел у чачэнскім незалежніцкім руху. Пасля смерці Джахара Дудаева з 1996 па 1997 год выконваў абавязкі прэзідэнта Ічкерыі. Прымаў удзел у вайне з Расіяй. У 2001 годзе стаў паслом Ічкерыі ў Афганістане. Пасля звяржэння ўлады талібаў у Афганістане ад’ехаў у Катар. Там жыў да 2004 года, калі яго забілі расійскія служачыя праз падрыў яго аўтамабіля[2].
Напісаў верш «Сумленне» на смерць Васіля Быкава[3]. Аўтар верша «Беларус», прысвечаны Зянону Пазняку[4].