Землетрасенне ля ўсходняга ўзбярэжжа вострава Хонсю ў Японіімагнітудай, па бягучых ацэнках, ад 8,9[7] да 9,1[2] адбылося 11 сакавіка2011 года ў 14:46 па мясцовым часе (ў 7:46 па мінскім часе[8]). Эпіцэнтр землетрасення быў вызначаны ў пункце з каардынатамі 38,322° пн. ш. 142,369° у. д. на ўсходзе ад вострава Хонсю, у 130 км на ўсход ад горада Сэндай і ў 373 км на паўночным усходзе ад Токіа.[7]Гіпацэнтр найбольш разбуральнага падземнага штуршка (адбыўся ў 05:46:23 UTC) знаходзіўся на глыбіні 24 км у Ціхім акіяне.
Гэта наймацнейшае землетрасенне ў вядомай гісторыі Японіі[7] і сёмае[9], а па іншых ацэнках нават шостае[10] або пятае[2] па сіле за ўсю гісторыю сейсмічных назіранняў. Аднак па маштабе ахвяр і разбурэнняў яно значна саступае землетрасенням ў Японіі 1707, 1896, 1995 і 1923 (найцяжэйшага па наступствах) гадоў.
Паводле прагнозаў навукоўцаў, землетрасенні ў Японіі могуць працягвацца яшчэ месяц[11].
Землетрасенне адбылося ў Японскім жолабе — глыбакаводнай акіянічнай западзіне, дзе сутыкаюцца Ціхаакіянская і Ахоцкая літасферныя пліты. Больш цяжкая ў гэтым месцы акіянічная Ціхаакіянская пліта апускаецца пад мацерыковую Ахоцкую пліту, над якой размяшчаецца частка Еўразійскага кантынента і некаторыя Японскія астравы[7][12]. Мяркуецца, што Ахоцкая пліта па сваім руху можа лічыцца часткай адной з 7 найбольш буйных літасферных пліт — Паўночна-Амерыканскай пліты.
Для землетрасення такой сілы звычайна патрабуецца доўгая (480 км) і адносна прамая лінія разлома. Паколькі контуры пліты і зона субдукцыі ў гэтай вобласці не такія прамыя, то землетрасення ў гэтым рэгіёне, як правіла, чакаюцца з магнітудай да 8-8,5, і сіла гэтага землетрасення была нечаканасцю для некаторых сейсмолагаў[13].
Найбольш моцны штуршок быў зарэгістраваны 11 сакавіка ў 05:46:23 UTC, яму папярэднічала серыя буйных землетрасенняў-фаршокаў, якая пачалася 9 сакавіка з штуршка магнітудай 7,2 прыкладна за 40 км ад асноўнага штуршка і прадоўжылася трыма іншымі штуршкамі ў той жа дзень з магнітудай 6[14]. За хвіліну да пачатку землетрасення ў Токіа сістэма ранняга папярэджання, якая аб’ядноўвае каля 1000 сейсмографаў ў Японіі, перадала па тэлебачанні паведамленне аб надыходзячым землетрасенні. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што сейсмічныя S-хвалі распаўсюджваюцца з хуткасцю 4 км/с і ім спатрэбілася 90 секунд для пераадолення адлегласці ў 373 км да Токіа. Лічыцца, што гэта захавала вялікую колькасць жыццяў[15][16].
Землетрасенне адбылося ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў 130 км на ўсход ад горада Сэндай на востраве Хонсю. Па дадзеных Геалагічнай службы ЗША эпіцэнтр знаходзіўся ў 373 км ад Токіа. Пасля асноўнага штуршка магнітудай 9,0 у 14:46 мясцовага часу, рушыла ўслед серыя афтэршок аў: 7,0 магнітуд у 15:06, 7,4 у 15:15 і 7,2 у 15:26 мясцовага часу[17]. Усяго пасля асноўнага штуршка зарэгістравана больш за чатырыста афтэршокаў сілай 4,5 і больш магнітуд[18].
Ачаг землетрасення распаўсюджваецца ад ўзмор’я прэфектуры Іватэ да ўзмор’я прэфектуры Ібаракі[19].
Японскае метэаралагічнае агенцтва паведамляе, што гэтае землетрасенне, магчыма, адбылося ў выніку падвіжкі ў зоне разлома ад Іватэ да Ібаракі з даўжынёй 400 км і шырынёй 200 км[20]. Аналіз паказаў, што земляетрасенне ўяўляе сабой серыю з трох штуршкоў[21]. Было адзначана, што гэтае землетрасенне, магчыма, мае такое ж паходжанне, што і буйное землетрасенне 869 года, якое таксама выклікала вялікае цунамі[22].
Амерыканскі інстытут ядзернай энергіі апублікаваў дадзеныя, якія паказваюць што ў піку землетрасення паблізу эпіцэнтра зямля трэслася з паскарэннем 0,35g (3,43 м/с²)[25]. Даследаванне Такійскага ўніверсітэта паказвае, што ў некаторых раёнах паскарэнне было вышэй за 0,5g (4,9 м/с²)[26]. Само па сабе гэтае землетрасенне не было асабліва разбуральным (землетрасенне ў Новай Зеландыі ў лютым 2011 выклікала паскарэння да 2,2g, больш чым ў чатыры разы вышэй)[27], асноўная шкода была нанесена ў выніку цунамі.
У выніку землетрасення выдзяленне павярхоўнай энергіі, якая рассеялася ў выглядзе штуршкоў і цунамі, (Me) склала 1,9±0,5×1017Дж[28], што амаль у два разы больш, чым пры землетрасенне ў Індыйскім акіяне ў 2004 годзе, ў выніку якога загінулі 230 000 чалавек. Тым не менш, агульная выдзеленая энергія (Mw) зафіксавана ў 3,9×1022 джоўлей[29], што крыху менш, чым у 2004 годзе. Агульная энергія, якая вылучылася пад зямлёй, ў 205.000 разоў пераўзыходзіць энергію на паверхні.
Геафізік Рос Штэйн паведаміў[30][31], што землетрасенне перасунула частку паўночнай Японіі на 2,4 м ў бок Паўночнай Амерыкі, гэта значыць у кірунку да эпіцэнтра землетрасення. Частка паўночнай Японіі зрабілася "шырэй, чым яна была раней ". Найбольш блізкі да эпіцэнтра рэгіён выпрабаваў найбольшы зрух. Штэйн таксама адзначыў, што 400-кіламетровы ўчастак узбярэжжа апусціўся на 0,6 м, што дазваляе цунамі распаўсюджвацца далей і хутчэй углыб узбярэжжа[31]. Ціхаакіянская пліта зрушылася на ўсход на адлегласць да 20 м, хоць фактычнае зрушэнне памяншаецца з аддаленасцю ад эпіцэнтра[32]. Па іншых ацэнак зрух склаў 40 м і займае плошчу ад 300 да 400 км у даўжыню і 100 км у шырыню. Калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, гэтае будзе адзін з найбуйнейшых зрухаў за ўсю гісторыю назіранняў[33].
Італьянскі Нацыянальны інстытут геафізікі і вулканалогіі паведаміў, што земляетрасенне зрушыла вось Зямлі на 25 сантыметраў[34]. Гэта зрушэнне выклікала шэраг малых планетарных змяненняў, у тым ліку змяненне даўжыні дня і нахілу Зямлі. Хуткасць кручэння Зямлі павялічылася, скараціўшы дзень на 1,8 мкс[35]. Па дадзеных НАСА зрушэнне восі складае 15 см, а скарачэнне даўжыні сутак — 1,6 мкс[36]. Зрушэнне восі было выклікана пераразмеркаваннем мас на паверхні Зямлі, якое змяніла момант інэрцыі планеты. З-за закону захавання моманту імпульсу такія змены інэрцыі прывялі да нязначных зменаў у хуткасці кручэння Зямлі[37]. Гэта тыповыя «малюсенькія»[34] змены для землетрасення такога маштабу[35][38].
Землетрасенне выклікала моцнае цунамі, якое зрабіла масавыя разбурэнні на паўночных астравах японскага архіпелага. Цунамі распаўсюдзілася па ўсяму Ціхага акіяну; ў многіх прыбярэжных краінах, ў тым ліку па ўсім ціхаакіянскім узбярэжжы Паўночнай і Паўднёвай Амерык ад Аляскі да Чылі, было абвешчана папярэджанне і праводзілася эвакуацыя[39][40][41]. Аднак калі цунамі дайшло да многіх з гэтых месцаў, яно выклікала толькі адносна нязначныя наступствы. На ўзбярэжжа Чылі, якое знаходзіцца далей за ўсіх ад ціхаакіянскага ўзбярэжжа Японіі (каля 17 000 км[42]), зафіксаваныя хвалі да 2 метраў ў вышыню[43].
Папярэджанне аб цунамі, выдадзенае Японскім метэаралагічных агенцтвам, было самым сур’ёзным па яго шкале небяспекі; яно ацэньвалася як «буйное» (Major tsunami), вышынёй не менш за 3 м[44]. Рэальная вышыня была рознай. Максімальная назіралася ў прэфектуры Міягі і дасягала 10 м[45]. Землетрасенне адбылося ў 14:46 JST на адлегласці каля 70 км ад бліжэйшай кропкі на ўзбярэжжа Японіі, і першапачатковы падлік паказаў, што цунамі спатрэбілася ад 10 да 30 хвілін, каб дасягнуць першых пацярпелых абласцей, а затым далей на поўнач і поўдзень у залежнасці ад геаграфіі ўзбярэжжа[46][47]. у 15:55 JST, праз гадзіну з невялікім пасля землетрасення, цунамі затапіла аэрапорт Сэндай, які знаходзіцца недалёка ад узбярэжжа прэфектуры Міягі[48][49]. Яго хвалі змяталі аўтамабілі і самалёты, затаплялі і руйнавалі будынкі[50][51].
13 сакавіка 2011 Японскае метэаралагічнае агенцтва (ЯМА) апублікавала падрабязную інфармацыю аб зафіксаваных ударах цунамі па ўзбярэжжы Японіі. Найбольш моцныя цунамі з вышынёй больш за 3 метраў, якія назіраліся пасля землетрасення ў 14:46 JST:[52]
Гэтыя паказанні былі атрыманы ад рэгіструючых станцый ЯМА па ўсяму ўзбярэжжу Японіі. Многія раёны таксама былі закрануты цунамі вышынёй ад 1 да 3 метраў; у бюлетэнь ЯМА ўключана агаворка, што «на некаторых участках узбярэжжа цунамі можа быць вышэй, чым назіраныя на назіральных пляцоўках». Найбольш раннія зафіксаваныя максімальныя ўдары цунамі адбыліся ў прамежку ад 15:12 да 15:21, або ад 26 да 35 хвілін пасля землетрасення. У бюлетэнь таксама ўключаны падрабязнасці назіранняў за пачатковым цунамі, а таксама падрабязныя карты узбярэжжа, які пацярпеў ад цунамі[53][54].
Згодна з МНС Расіі, хваля вышынёй ў 3 метры дасягнула вёскі Малакурыльскае. Уладамі было эвакуіравана 11 тысяч жыхароў з прыбярэжных тэрыторый[57].
На Гаваях першым востравам, па якім ударыла цунамі, быў востраў Каўаі. Хвалі вышынёй каля метра памкнуліся на бераг Ганалулу, заліваючы пляж ў Вайкікі і ўзняў цагляную сцяну на сусветна вядомым курорце, але неўзабаве спыніліся з прычыны перашкоды ў выглядзе высокіх гасцініц[57]. Таксама хвалі цунамі нанеслі сур’ёзны ўрон тром прычалах малых катэраў, знішчыўшы каля двухсот катэраў і нанёсшы страты, паводле ацэнак, у 500 тысяч долараў ЗША для кожнага прычала[58].
У Гуаме сіла цунамі сарвала са швартовых дзве субмарыны ВМС ЗША, але буксірныя судны здолелі зацягнуць іх назад[57].
↑10-15 хвілін па адзнаках нямецкага сейсмолаг Rainer Kind из Helmholtz Research Centre for Geosciences in Potsdam у інтэрв’ю Japan’s tsunami victims only had 15 minutes warning, Deutsche Welle, March 12, 2011, accessed March 13, 2011.
↑15-30 хвілін па адзнаках В. В. Цітова, дырэктара the National Oceanic and Atmospheric Administration’s Center for Tsunami Research, у паведамленні Japan tsunami: Toll could rise to more than 1,300, NDTV-hosted copy of an article by Martin Fackler, The New York Times, March 12, 2011, accessed March 13, 2011.
† паказвае, што ахвярамі землетрасення сталі як мінімум 30 чалавек ‡ паказвае землетрасенне з самай вялікай колькасцю ахвяр У дужках азначана магнітуда асноўнага штуршка і яго дата.