Гісторыя Ірана | |
---|---|
| |
Персідская імперыя — Персідскія цары | |
Да нашай эры | |
Дагістарычны Іран | |
Гільмендская культура (3200—2200 да н.э.) | |
Прота-эламіты (3200—2700 да н.э.) | |
Джырофт (3000—500 да н.э.) | |
Элам (2700—539 да н.э.) | |
Мана (1000—700 да н.э.) | |
Мідыя (728—550 да н.э.) | |
Ахеменіды (648—330 да н.э.) | |
Селеўкіды (330—150 да н.э.) | |
Наша эра | |
Аршакіды (250 да н.э. — 224 н.э.) | |
Сасаніды (224—650) | |
Арабскае заваяванне (637—651) | |
Амеяды (661—750) | |
Абасіды (750—1258) | |
Тахірыды (821—873) | |
Алавіды (864—928) | |
Сафарыды (861—1003) | |
Саманіды (875—999) | |
Зіярыды (928—1043) | |
Буіды (934—1055) | |
Газневіды (963—1187) | |
Сельджукі (1037—1194) | |
Гурыды (1149—1212) | |
Харэзмшахі (1077—1231) | |
Хулагуіды (1256—1353) | |
Музафарыды (1314—1393) | |
Чабаніды (1337—1357) | |
Сербедары (1337—1381) | |
Джалаірыды (1370—1432) | |
Туркаманы Кара-Каюнлу (1407—1468) | |
Туркаманы Ак-Каюнлу (1378—1508) | |
Сефевіды (1501—1722/1736) | |
Хатакі (1722—1729) | |
Афшарыды (1736—1802) | |
Зенды (1750—1794) | |
Каджары (1781—1925) | |
Пехлеві (1925—1979) | |
Ісламская рэвалюцыя ў Іране (1979) | |
Ісламская рэспубліка Іран (з 1980) | |
Партал «Іран» |
Зенды — дынастыя, якая кіравала Іранам у 1753—1794 гадах. Заснавальнік — Махамед Карым-хан Зенд (першапачаткова зваўся Махамедам Карым-бекам, нар.1705, кіраваў з 1753), правадыр курдскага племя зендаў з групы файлі (з Лурыстана) [1][2][3][4][5][6][7] Ён прыйшоў да ўлады падчас міжусобіц, якія ўспыхнулі пасля смерці Надзір-шаха, і зрабіў сваёй сталіцай Шыраз. Захопам у 1763 годзе Азербайджана ён завяршыў аб'яднанне Ірана, акрамя Харасана, дзе кіраваў сляпы сын Надзір-шаха.
Махамед Карым-хан не прыняў шахскага тытула, а назваў сябе лакабам Вакіл од-Даўла («Упаўнаважаны дзяржавы») і кіраваў ад імя Сефевіда Ісмаіла III, якога трымаў у крэпасці ў ганаровым палоне. Гэта быў першы іранец, які стаў на чале Ірана пасля 700-гадовага кіравання чужакоў (цюркаў і манголаў), і ён праявіў сябе як адзін з лепшых кіраўнікоў у гісторыі краіны. Ён клапаціўся пра яе росквіт, адбудаваў Шыраз, узвёўшы між іншым раскошныя маўзалеі над грабніцамі вялікіх персідскіх паэтаў — Саадзі і Хафіза; быўшы сам непісьменным, быў заступнікам паэтаў і навукоўцаў; да таго ж адрозніваўся гуманным і вялікадушным характарам. Адзіны недахоп, які не маглі прабачыць яму персы, была прыхільнасць да віна, што прыпісвалі цесным зносінам з хрысціянамі — армянамі і грузінамі.
Махамед Карым-хан памёр у 80-гадовым узросце 13 сакавіка 1779 года, пасля чаго адразу пачаліся міжусобіцы сярод яго сваякоў. Яго сын Абу-л-Фатх-хан, які з усіх якасцей бацькі атрымаў у спадчыну толькі прыхільнасць да віна, быў зрынуты з прастола сваім дзядзькам Закі-ханам, затым адноўлены, затым ізноў зрынуты і аслеплены іншым дзядзькам, Махамедам Садык-ханам, які ў сваю чаргу быў зрынуты і пакараны смерцю Алі Мурад-шахам (1782), які паходзіў з іншай галіны Зендаў і перанёс сталіцу ў Ісфахан. Супраць апошняга адразу выступіў Ага-Мухамед-хан, глава цюркскага племя каджараў. Алі Мурад выступіў супраць каджараў, але напярэдадні бітвы атрымаў вестку пра мяцеж сына Махамеда Садык-хана Джафар-шаха, павярнуў для прыгнечання мецяжу і нечакана памёр (1785). Са свайго боку каджары рушылі на Ісфахан, узялі яго без бою і разрабавалі. Джафар-шах бег у Шыраз, дзе быў забіты ў выніку палацавай змовы (1789). Кіраўніком стаў яго сын Лотф Алі-шах. У 1791 г. у выніку здрады каджары завалодалі Шыразам, які таксама разрабавалі і разбурылі, апаганіўшы цела Махамеда Карым-хана; у 1794 г. яны ўзялі апошнюю апору Лотф Алі-шаха — Керман, перабіўшы і звярнуўшы ў рабства яго насельніцтва. Лотф Алі-шах паводле адной версіі быў проста забіты, а паводле іншай — яго асляпілі, адсеклі яму рукі і ногі, а затым яшчэ жывога адправілі ў новую сталіцу Каджараў Тэгеран, дзе і задушылі.
Іранская гістарыяграфія ацэньвае Зендаў вельмі высока. Сучасны іранскі гісторык Саід Нафісі піша пра іх: «З усіх іранскіх дынастый не было іншай такой людскай, справядлівай, літасцівай і добразычлівай дынастыі. Карым-хан — адзін з найбольш чалавекалюбных кіраўнікоў у гісторыі. Лотф Алі — адзін з дарагіх і блізкіх сэрцу шахідаў (мучанікаў) у гісторыі Ірана».