Ззянне![]() | |
---|---|
англ.: The Shining | |
![]() | |
Жанр | фільм жахаў[4][5][…], псіхалагічны фільм жахаў[d], драматычны фільм, экранізацыя рамана[d], фільм-містэрыя[d], фільм пра прывідаў[d], supernatural horror film[d], трылер[d] і псіхалагічны фільм-трылер[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Hawk Films[d] |
Працягласць | 144 хв. і 119 хв.[10] |
Бюджэт | 19 000 000 $ |
Зборы | 47 299 460 $[11] і 45 634 352 $[11] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 23 мая 1980[1], 7 лістапада 1980, 26 верасня 1980[2], 16 кастрычніка 1980[3], 13 снежня 1980 і 1980 |
Наступны фільм | Doctor Sleep[d] |
IMDb | ID 0081505 |
![]() |
«Ззя́нне» (англ.: The Shining) — псіхалагічны фільм жахаў рэжысёра, сцэнарыста і прадзюсара Стэнлі Кубрыка, зняты ў 1980 годзе па матывах аднайменнага рамана Стывена Кінга.
Нягледзячы на мноства негатыўных водгукаў у год выхаду на экраны, «Ззянне», на думку многіх крытыкаў, цяпер з'яўляецца адным з лепшых фільмаў у сваім жанры. Чытачы Entertainment Weekly паставілі фільм на 9-е месца ў спісе самых страшных фільмаў усіх часоў.[12] Па версіі Амерыканскага інстытута кіно, у 2001 годзе «Ззянне» заняў 29-е месца ў спісе «100 самых вострасюжэтных амерыканскіх фільмаў ХХ стагоддзя».[13] У 2003 годзе персанаж Джэк Торанс заняў 25 месца ў падборцы «100 гадоў...100 герояў і злачынцаў».[14] Па версіі Channel 4, у 2003 годзе фільм узначаліў спіс «100 самых страшных фільмаў усіх часоў».[15]
У 2018 годзе фільм быў уключаны ў спіс фільмаў для захавання ў Бібліятэцы Кангрэса ЗША[16].
Станам на люты 2024 года фільм займаў 65 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.
Пісьменнік Джэк Торэнс уладкоўваецца зімовым вартаўніком у гатэль, закрыты на мёртвы сезон. Ён збіраецца правесці там пяць месяцаў разам з сям’ёй, працуючы над сваёй новай кнігай. Падчас сумоўя гаспадар гатэля растлумачыў яму, што ён шукае чалавека, які зможа даглядаць будынак у часы міжсезоння. Але гаспадар перасцерагае Джэка, што гэта праца не такая ўжо і простая: гэта месца стала вакантным па той прычыне, што ранейшы супрацоўнік звар’яцеў ад поўнай ізаляцыі і скончыў жыццё самагубствам, пры гэтым забраўшы жыцці і сваіх родных. Але Джэк лічыць, што падобнага не можа здарыцца з ім.
Акцёр | Роля |
---|---|
Джэк Нікалсан | Джэк Торанс |
Шэлі Дзюваль | Вэндзі Торанс |
Дэні Лойд | Дэні Торанс |