Змагарная Францыя

Сцяг Змагарнай Францыі
Французскія ваенныя злучэнні на парадзе ў Парыжы, жнівень 1944 года.

Змагарная Францыя (фр.: la France Combattante) — патрыятычны рух французаў за нацыянальную незалежнасць Францыі ў 19401945 гадах.

Рух узначальваўся генералам Шарлем дэ Голем са штаб-кватэры ў Лондане (Французскі нацыянальны камітэт, да 1943 года). Ставіла перад сабой мэту аднаўлення незалежнасці Францыі ад нацысцкіх акупантаў і вішысцкіх калабарацыяністаў, які супрацоўнічалі з імі. Прылягала да антыгітлераўскай кааліцыі.

Рух меў узбраенне і ўдзельнічаў у шэрагу аперацый Другой сусветнай вайны. Поспеху руху шмат у чым спрыяла падтрымка руху супраціўлення ўнутры Францыі.

Прыкладна 300 тысяч байцоў Змагарскай Францыі ўдзельнічалі ў высадцы саюзнікаў у Нармандыі ў 1944 годзе[крыніца?]. У тым жа годзе 24 жніўня дэ Голь з трыўмфам вярнуўся ў Парыж і прыступіў да аднаўлення французскай дзяржавы.

У лістападзе 1942 года Змагарская Францыя накіравала ў СССР групу французскіх лётчыкаў для сумеснай барацьбы супраць нацысцкай Германіі, якія пасля сталі авіяпалком «Нармандыя-Нёман».

3 чэрвеня 1943 года рух быў пераназваны ў Французскі камітэт нацыянальнага вызвалення, кіруючы орган які прадстаўляў інтарэсы Францыі ў 1943-1944 гадах.

2 чэрвеня 1944 года камітэт пераназваў сябе ў часовы ўрад Французскай Рэспублікі, узначаліў які генерал Шарль дэ Голь.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2