Зна́менск (руск.: Знаменск) — горад (з 1962 года) у Расіі, закрытае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў складзе Астраханскай вобласці. Насельніцтва 32,4 тыс. чалавек (2006).
Заснаваны ў 1948 годзе. Знаходзіцца за 123 км ад Валгаграда[4]. Чыгуначная станцыя «Раз’езд 85 км» на галінцы Валгаград — Астрахань. Да 1992 года называўся Капусцін Яр-1.
Жылы цэнтр ваеннага палігона Капусцін Яр (створаны ў 1959 годзе[4]).
Зна́менск, Капустин Яр-1 // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 234. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.