Горад
Золатурн
Solothurn
| ||||||||||||||||||||||||||||
Золатурн — сталіца кантона Золатурн у Швейцарыі. Тут жыў і памёр Тадэвуш Касцюшка.
Горад размешчаны на рацэ Аарэ, ля падножжа Юрскіх гор.
Горад лічыцца найбуйнейшым швейцарскім горадам, які быў пабудаваны ў стылі барока. Стары горад будаваўся з 1530 па 1792, у яго архітэктуры спалучаюцца італьянскі, французскі і швейцарскі стыль. У 2004 у горадзе пражывала 15,137 чалавек.
У 1980 годзе Золатурну была прысвоена прэмія за развіццё і захаванне архітэктурнай спадчыны.