Зураб Жванія

Зураб Жванія
ზურაბ ბესარიონის ძე ჟვანია
Сцяг4-ы Прэм’ер-міністр Грузіі
17 лютага 2004 — 3 лютага 2005
Папярэднік Пасада адноўлена; ён сам як дзяржаўны міністр
Пераемнік Зураб Нагаідэлі
Сцяг5-ы Дзяржаўны міністр Грузіі
27 лістапада 2003 — 17 лютага 2004
Папярэднік Аўтандзіл Джарбенадзэ
Пераемнік Пасада скасавана; адноўлены пасада прэм'ер-міністра
Сцяг2-і Старшыня Парламента Грузіі
25 лістапада 1995 — 1 лістапада 2001
Папярэднік Эдуард Шэварнадзэ
Пераемнік Ніно Бурджанадзэ

Нараджэнне 9 снежня 1963(1963-12-09)[1][2]
Смерць 3 лютага 2005(2005-02-03)[1][2] (41 год)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні груз. ზურაბ ჟვანია
Веравызнанне іўдаізм
Партыя 1) Партыя «зялёных» (1989-1993)
2) СГГ (1993-2002)
3) Аб'яднаныя дэмакраты (з 2002)
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
St. George's Order of Victory January 13th commemorative medal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зураб Жванія (9 снежня 1963 — 3 лютага 2005) — грузінскі палітык і грамадскі дзеяч. Прэм’ер-міністр Грузіі ў 2003—2005. Загінуў пры нявысветленых абставінах.

У 1985 годзе атрымаў дыплом біялагічнага факультэта Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля чаго да 1992 года працаваў на кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл таго ж факультэта. У 1989 годзе Жванія стварыў у Грузіі рух «зялёных», а затым — Партыю «зялёных», стаўшы яе першым старшынёй. На працягу двух гадоў ён з’яўляўся сустаршынёй Партыі «зялёных» Еўропы.

У 1993 годзе Зураб Жванія заняў пасаду генеральнага сакратара кааліцыйнай партыі, створанай для падтрымкі палітыкі Эдуарда Шэварднадзэ, — Саюза грамадзян Грузіі (СКГ). 25 лістапада 1995, пасля перамогі СКГ на выбарах, ён быў абраны старшынёй парламента Грузіі. Праз чатыры гады быў пераабраны на гэтую пасаду, аднак 1 лістапада 2001 года падаў у адстаўку, матываваўшы сваё рашэнне пратэстам супраць палітыкі Эдуарда Шэварнадзэ.

У чэрвені 2002 года Жванія афіцыйна заявіў аб сваім выхадзе з партыі СКГ, а таксама з аднайменнай парламенцкай фракцыі. 6 чэрвеня 2002 г стварыў і ўзначаліў парламенцкую фракцыю «Дэмакраты». З 17 чэрвеня 2002 года — старшыня палітычнай арганізацыі «Аб’яднаныя дэмакраты».

У парламенцкіх выбарах 2003 прымаў удзел у якасці аднаго з лідараў перадвыбарчага блока «Бурджанадзэ — Дэмакраты». Пасля «рэвалюцыі ружаў», у выніку якой прэзідэнтам Грузіі стаў Міхаіл Саакашвілі, Жванія быў прызначаны дзяржаўным міністрам Грузіі.

17 лютага 2004 г. грузінскі парламент зацвердзіў Жванія на пасадзе прэм’ер-міністра рэспублікі.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #143423584 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. а б Zurab Zhvania // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #143423584 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #143423584 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.