Зямля качэўнікаў![]() | |
---|---|
англ.: Nomadland | |
![]() | |
Жанр | драматычны фільм і роўд-муві[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Fox Searchlight Pictures[d] |
Працягласць | 107 хв. |
Бюджэт | 5 000 000 $[3] |
Зборы | 9 000 000 $[4][5][…] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 11 верасня 2020, 4 снежня 2020, 1 ліпеня 2021, 13 кастрычніка 2020 і 20 мая 2021[1] |
IMDb | ID 9770150 |
![]() |
«Зямля качэўнікаў» (англ.: Nomadland) — амерыканскі драматычны фільм 2020 года, рэжысёрам, сцэнарыстам і мантажорам якога стала Хлоя Чжаа[6]. Ролю галоўнай гераіні, якая пакідае свой дом, каб вандраваць па Захадзе ЗША, выканала Фрэнсіс Макдорманд. У другараднай ролі зняўся Дэвід Стрэтэйрн, а рэальныя качэўнікі Лінда Мэй, Суонкі і Боб Уэлс сыгралі саміх сябе. Фільм заснаваны на дакументальным рамане Джэсікі Брудэр «Зямля качэўнікаў».
Прэм’ера «Зямлі качэўнікаў» адбылася 11 верасня 2020 года на 77-ым Венецыянскім кінафестывалі, дзе яна заваявала галоўны прыз — «Залатога льва». Карціна таксама атрымала прыз глядацкіх сімпатый на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта. Фільм выйшаў у абмежаваны тыднёвы пракат у ЗША 4 снежня 2020 года. 29 студзеня 2021 года ён таксама быў выпушчаны кампаніяй Searchlight Pictures у некаторых кінатэатрах IMAX, а з 19 лютага стаў даступны ў лічбавым фармаце на Hulu.
Фільм здабыў усеагульнае прызнанне ад крытыкаў за рэжысуру, сцэнарый, мантаж, аператарскую работу і акцёрскую ігру, асабліва Фрэнсіс Макдорманд. На 93-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» «Зямля качэўнікаў» атрымала 3 узнагароды: «Найлепшы фільм», «Найлепшая рэжысура» і «Найлепшая актрыса».
Пасля закрыцця завода па вытворчасці гіпсакардону ў студзені 2011 года 60-гадовая жанчына Фёрн застаецца без працы і сродкаў на існавання. Наладаваўшы фургон сваім небагатым скарбам, Фёрн становіцца сучаснаю качэўніцай — адной з тых, што вандруюць з штата ў штат у пошуках сезоннага заработку. Уласна ўвесь фільм Фёрн ездзіць па розных штатах, працуе на сезонных работах, спыняецца ў лагерах для гэткіх жа, як і яна, атрымлівае альтэрнатывы і робіць выбар.
Як заўважае ў сваёй кінарэцэнзіі Ірэна Кацяловіч, па сутнасці, «Зямля качэўнікаў» — гэта сучасны вестэрн з тымі ж асвойваннем зямель, простым побытам ды карчмой на адзінай гарадской вуліцы, праўда, збудаванні гэтыя закінутыя, а на вуліцах ніхто не жыве. Рэжысёрка Хлоя Чжаа ўвесь час укручвае знакі мінулага, ажно да дыназаўраў, адсылае да нечага маштабнага кшталту космасу і расцякаецца піетэтам перад прыродай. Абы зрабіць суцэльны пазл з антыподаў звычнаму прыземленаму жыццю, якое тут амаль не бачна — толькі зрэдчас з’яўляецца ў выглядзе «нармальных» чалавечых дамоў, што павінны спакусіць Фёрн[7].
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 230 кінаўзнагародамі і яшчэ 132 намінацыямі[8]. Сярод найбольш значных прэмій: