Зігмас Зінкявічус | |
---|---|
Zigmas Zinkevičius | |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1925[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 2018[2] (93 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, гісторык, выкладчык універсітэта, палітык |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Альма-матар | Вільнюскі ўніверсітэт |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зі́гмас Зінкя́вічус (літ.: Zigmas Zinkevičius, *4 студзеня 1925, Юодаўсей , цяпер Укмяргскі раён ) — літоўскі лінгвіст, прафесар Вільнюскага ўніверсітэта, правадзейны член Літоўскай акадэміі навук[4]. Аўтар прац у галіне індаеўрапеістыкі (балтыстыкі), балта-славянскіх моўных стасункаў, праблем літоўска-рускага дзвюхмоўя, анамастыкі. Даследаваў яцвяжскую мову, гісторыю і дыялекты літоўскай мовы.
Скончыўшы ў 1945 годзе гімназію ва Укмярге, паступіў у Вільнюскі ўніверсітэт[4], дзе вывучаў лінгвістыку. У 1955 абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Гістарычныя рысы залежных займеннікаў у літоўскай мове». У 1956—1962 быў дэканам факультэта гісторыі і філалогіі Вільнюскага ўніверсітэта. За сваю працу «Літоўская дыялекталогія» (1966) Зігмас Зінкявічус атрымаў ступеню габілітаванага доктара, а цераз два гады стаў прафесарам. У 1973 атрымаў пасаду загадчыка кафедры літоўскай мовы Вільнюскага ўніверсітэта. З 1988 — загадчык кафедры балтыйскай філалогіі.
Член Каралеўскай шведскай акадэміі пісьмовасці, гісторыі і старажытнасці (1982), Літоўскай акадэміі навук (1990), Нарвежскай акадэміі навук (1991), Літоўскай каталіцкай акадэміі навук (1991) і Латвійскай акадэміі навук (1995). Валодае англійскай, беларускай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай і французскай мовамі[5]. Зінкявічус лічыцца адным з найбольш цытаваных літоўскіх лінгвістаў.
У 1996—1998 — міністр адукацыі і навукі Літвы. У 1999 абраны старшынёй хрысціянска-дэмакратычнай партыі[5]. У 2000—2004 быў дэпутатам Сейма Літвы.