Кадзуй Атані | |
---|---|
яп.: 大谷光瑞 | |
Нараджэнне |
27 снежня 1876 ці 1876 |
Смерць |
5 кастрычніка 1948 ці 1948 |
Род | Ōtani family[d] |
Бацька | Ōtani Kōson[d] |
Жонка | Ōtani Kazuko[d] |
Веравызнанне | Honganji-ha[d] |
Дзейнасць | будызм[1] і research expedition[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кадзу́й Ата́ні[2][3] (яп.: 大谷 光瑞 А:тані Ка:дзуй, ; манаскае імя Кёнё (яп.: 鏡如 Кё:нё), 27 снежня 1876 — 5 кастрычніка 1948) — японскі падарожнік-даследчык, арганізатар і спонсар экспедыцый у Цэнтральную Азію. У еўрапейскай літаратуры вядомы з тытулам «граф Атані», паколькі быў выхадцам з родавай шляхты, у японскай літаратуры таксама як 22 настаяцель Заходняга манастыра Ханган-дзі .
У маладосці Кадзуй Атані атрымліваў адукацыю ў Лондане і падарожнічаў па Еўропе. У гэты час ён пазнаёміўся з шэрагам падарожнікаў-даследчыкаў. У іх ліку былі Свен Гедин , Аўрэль Стэйн і Альберт фон Ле Кок . Гэтыя сустрэчы моцна паўплывалі на яго, і ён прыняў рашэнне даследаваць Усходні Туркестан , рэгіён, які адыграў важную ролю ў распаўсюдзе будызму. Сярод яго мэтаў было выяўленне старадаўніх тэкстаў будыйскіх сутраў.
У 1902—1910 гадах Кадзуй Атані арганізаваў і фінансаваў тры значныя экспедыцыі ў Цэнтральную Азію, толькі ў першай з якіх (1902—1904) ён удзельнічаў асабіста. Асноўны раён даследаванняў уключаў аазісы Сіньцзяна. Адгалінаванні маршрутаў ўключалі таксама Казахстан, Непал, Індыю і Расію. Самым значным дасягненнем лічыцца археалагічнае даследаванне старажытнага горада Субашы у пустыні Такла-Макан.
Казуй Атані вымушаны быў спыніць асабісты ўдзел у экспедыцыях у сувязі са спадчыным абавязкам настаяцеля ў 1903 годзе, атрымаўшы вестку пра смерць свайго бацькі, Атані Касона.
У якасці настаяцеля ён працягваў арганізацыю экспедыцый, а таксама здзейсніў мадэрнізацыю будыйскай школы Дзёдо-сінсю ў Кіёта.
Выдаткі на экспедыцыі пацягнулі за сабой даўгі Дзёдо-сінсю , і ў выніку ўзніклага фінансавага скандалу ў 1914 годзе ён вымушаны быў адрачыся ад пасады настаяцеля, перадаўшы яго свайму пляменніку Касё Атані, які стаў 23-м настаяцелем.
У перыяд вайны Кадзуй Атані быў дарадцам на акупаваных Японіяй тэрыторыях Кітая (Маньчжоу-го) і пабываў у савецкім палоне (1945—1947).
Праз некалькі гадоў пасля вайны ён памёр ад раку страўніка.
Кодзуй Атан складаўся членам Каралеўскага геаграфічнага таварыства. Разведкі Брытанскай і Расійскай імперый у сувязі з уцягнутасцю рэгіёна яго даследаванняў у Вялікую гульню прытрымліваліся думкі, што археалагічная накіраванасць экспедыцый графа Атані — не больш чым прыкрыццё для шпіянажу.
Значная па аб’ёме і важная для навукі археалагічная «калекцыя Атані» цяпер падзелена паміж музеямі ў Японіі (Кіёта і Токіа), а таксама ў Кітаі і Карэі. Дзённікі і фатаграфіі, зробленыя экспедыцыямі, а таксама іх батанічныя калекцыі захоўваюцца ва Універсітэце Рукоку у Японіі.
Кадзуй Атані таксама пакінуў шэраг даследаванняў, прысвечаных Кітаю і Маньчжурыі.