Кадылык

Кадылы́к (асман. قاضيلق‎; турэцк.: kadılık, крымскатат.: qadılıq) — судовая акруга, самая дробная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Асманскай дзяржавы. Судовую ўладу ў кадылыку ажыццяўляў шарыяцкі суддзя — кадзі.

Кадылыкі ў Крыму

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заваявання генуэзскіх калоній і княства Феадора ў 1475 годзе іх былая тэрыторыя была падзелена на 5 кадылыкаў: Кефінскі, Судакскі, Керчанскі, Мангупскі і Балаклаўскі, якія нароўні з двума кадылыкамі па-за межамі Крымскага паўвострава (Азакскі і Таманскі) складалі Кефінскі эялет.[1]

Зноскі

  1. Y. Öztürk, Osmanlı hakimiyetinde Kefe (1475—1600), Ankara, 2000; Книга путешествий. Турецкий автор Эвлия Челеби о Крыме (1666—1667 гг.), Симферополь, 1999.
  • Іналджик Г. Османська імперія. Класична доба 1300—1600. К., 1998;
  • Бушаков В. Кадилики і каймаканства в Кримському ханстві (XVIII ст.). «Східний світ», 1998, № 1—2;
  • Крисаченко В.С. Історія Криму: Кримське ханство. К., 2000.