Горад
Герб
Сцяг
Кадыс [ 2] (ісп. : Cádiz , лац. : Gades ) — горад на паўднёвым захадзе Іспаніі , у Андалусіі . Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Баія-дэ-Кадыс. Насельніцтва — 133 000 чал. (2004) (з прыгарадамі — 629 000).
Кадыс быў заснаваны фінікійцамі каля 1100 года да н.э. і прэтэндуе на званне найстарэйшага горада Еўропы . У фінікіянаў Гадэс быў адабраны карфагенянамі . Пасля Другой Пунічнай вайны , гэта значыць у 206 годзе да н.э. , Гадэс перайшоў да рымлян . Цэзар даў гораду муніцыпальнае права. Пазней Кадыс падпаў пад уладу вандалаў , вестготаў і арабаў . У грэкаў і візантыйцаў Кадыс лічыўся «краем Свету», была нават прымаўка «далей Кадыса і шляху няма». Яе ўжываў, напрыклад, Рыгор Багаслоў у «пахвальным слове» Васілю Вялікаму .
У 1262 годзе горад быў заваяваны Кастыліяй . У першай іспанскай хроніцы «Estoria de Espanna» 1282 ці 1284 года, падрыхтаванай каралём Альфонса X , гаворыцца пра тое, што ў горадзе знаходзіліся памежныя слупы самога Геркулеса , і засяленне мясцовасці ўзводзілася да гэтага старажытнагрэчаскага героя[ 3] . У эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў Кадыс стаў галоўным портам для адпраўкі іспанскіх экспедыцый у Амерыку . З суседняга з Кадысам порту Палас-дэ-ла-Франтэра адпраўляліся на захад караблі Калумба .
У 1766 годзе кароль Карлас III сваім указам вырашыў даць аўтаномныя правы востраву Леон, такім чынам пазбавіўшы кіраўнікоў Кадыса ўлады над гэтым востравам. Аблога Кадыса французамі ў 1810 —1812 гады беспаспяхова працягвалася два гады. Падчас гэтай аблогі Кадыскія картэсы склалі канстытуцыю 1812 года. У 1823 годзе ў Кадысе знайшлі прытулак картэсы, разам з паланёным імі каралём Фердынандам VII . Кадыс быў абложаны французамі і ўзяты ў 1824 годзе.
У 1868 годзе ў Кадысе ўспыхнула паўстанне, якое пацягнула за сабой адрачэнне ад пасады Ізабелы II , адстаўку Гансалеса Брава і фарміраванне новага ўрада на чале з Хасэ Кончам .
Год
Колькасць
2001
137 971
[ 4]
2002
136 236
[ 5]
2003
134 989
[ 6]
2004
133 242
[ 7]
2005
131 813
[ 8]
2006
130 561
[ 9]
Год
Колькасць
2007
128 554
[ 10]
2008
127 200
[ 11]
2009
126 766
[ 12]
2010
125 826
[ 13]
2011
124 892
[ 14]
2012
123 948
[ 15]
Год
Колькасць
2020
115 439
[ 23]
2021
114 244
[ 24]
2022
113 066
[ 25]
2023
111 811
[ 26]
Уваход у стары горад Кадыса абараняе Земляная брама (па-іспанску : Puerta de Tierra ).
Кадыскі Новы сабор быў пабудаваны ў стылі барока па праекце іспанскага архітэктара Вісентэ Асера .
Стары сабор Кадыса, цяпер царква Санта-Крус, быў пабудаваны ў XIII стагоддзі і моцна пацярпеў падчас наступу на Кадыс англічанін у 1596 годзе.
У назіральнай вежы Тавірэ працуе камера-абскура .
Зноскі
↑ а б http://www.abc.es/espana/20150613/abci-alcalde-kichi-cadiz-201506131201.html
↑ Напісанне Кадыс у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.7. Мн., 1998, С.407
↑ Primera Cronica General. Estoria de España. Tomo I. — Madrid, Bailly-Bailliere e hijos, 1906, стар. 8
↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2001 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2002. — вып. 5. — P. 642. — ISSN 0212-033X
↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2002 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2002. — вып. 311. — P. 45846. — ISSN 0212-033X
↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2003 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2003. — вып. 304. — P. 45352. — ISSN 0212-033X
↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2004 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2004. — вып. 314. — P. 42356. — ISSN 0212-033X
↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2005 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2005. — вып. 287. — P. 39422. — ISSN 0212-033X
↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2006 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2006. — вып. 312. — P. 46628. — ISSN 0212-033X
↑ III // Municipal Register of Spain 2007 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2007. — вып. 311. — P. 53566. — ISSN 0212-033X
↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2008 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2008. — вып. 312. — P. 52072. — ISSN 0212-033X
↑ Instituto Nacional de Estadística Municipal Register of Spain 2009 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2009. — вып. 309. — P. 109453. — ISSN 0212-033X
↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2010 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2010. — вып. 311. — P. 106195. — ISSN 0212-033X
↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2011 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2011. — вып. 303. — P. 138416. — ISSN 0212-033X
↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2012 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2012. — вып. 313. — ISSN 0212-033X
↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2013 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2013. — вып. 311. — ISSN 0212-033X
↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2014 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2014. — вып. 308. — ISSN 0212-033X
↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2016 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2016. — вып. 304. — ISSN 0212-033X
↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2017 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2017. — вып. 316. — ISSN 0212-033X
↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2018 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2018. — вып. 314. — P. 130903. — ISSN 0212-033X
↑ Cifras oficiales de población resultantes de la revisión del Padrón municipal a 1 de enero — National Statistics Institute . Праверана 18 сакавіка 2019.
↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2019 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2019. — вып. 311. — P. 141278. — ISSN 0212-033X
↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2020 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado , 2020. — вып. 340. — P. 125898. — ISSN 0212-033X
↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2021 — 2021.
↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2022 — 2022. — Т. 90. — С. 1,235.
↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2023 — 2023.
Адміністрацыйныя цэнтры правінцый Іспаніі