Каес

Горад
Каес
фр.: Kayes
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Вышыня цэнтра
46 м
Насельніцтва
153 222 чалавек (2013)
Часавы пояс
Каес на карце Малі
Каес (Малі)
Каес

Каес (фр.: Kayes) — горад на крайнім захадзе Малі.

Размешчаны недалёка ад мяжы з Сенегалам, на рацэ Сенегал, прыкладна ў 420 км на паўночны захад ад сталіцы краіны, горада Бамака, на вышыні 46 м над узроўнем моры[1]. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам вобласці Каес. Чыгуначная станцыя на пракладзенай французамі ў 1880-х гадах лініі Дакар — Нігер. Маецца міжнародны аэрапорт.

У 18921899 гадах Каес быў галоўным горадам калоніі Французскі Судан (у 1899 годзе сталіца была перанесена ў Бамака). Каес быў канчатковым пунктам суднаходства па рацэ Сенегал. У гады Другой сусветнай вайны ў Каес быў перавезены і тут захоўваўся залаты запас Французскага банка.

Па даных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 153 222 чалавека[2].

Дынаміка колькасці насельніцтва горада паводле гадоў:

1976 1987 1998 2013
44 736 50 993 78 406 153 222

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Kayes, Mali Page (англ.). Fallingrain Global Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2013. Праверана 9 лютага 2013.
  2. Kayes (англ.)(недаступная спасылка). World Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2013. Праверана 4 лютага 2013.