Казуля (Capreolus) — род млекакормячых сямейства аленяў атрада парнакапытных.
Вылучаецца 2 віды: казуля еўрапейская (Capreolus capreolus) і казуля сібірская (Capreolus pygargus). Пашыраны ў Еўразіі. Жывуць у разрэджаных лясах і перадгорных стэпах. Часта трымаюцца невялікімі статкамі. Кормяцца раслінамі.
Даўжыня да 150 см, вышыня ў карку да 100 см, маса да 60 кг. Поўсць густая, зімой бураватая, летам рыжая. Каляхваставое «люстэрка» белае. У самцоў невялікія рогі з 3-4 адросткамі.
Нараджаюць 2-3 цялят.
Аб’ект палявання.