Казімір Чартарыйскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Kazimierz Czartoryski | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі | ||||||
Пераемнік | Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Антоні Шчука | ||||||
Пераемнік | Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі | ||||||
|
|||||||
Сумесна з | Людвік Канстанцін Пацей (1703 — 1709) | ||||||
Манарх | Станіслаў Ляшчынскі | ||||||
Папярэднік | Бенедыкт Павел Сапега | ||||||
Пераемнік | Міхал Казімір Коцел | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 сакавіка 1674 |
||||||
Смерць |
31 жніўня 1741[1][2] (67 гадоў) |
||||||
Род | Чартарыйскія | ||||||
Бацька | Міхал Ежы Чартарыйскі[3] | ||||||
Маці | Яна Вераніка з Алендскіх[d] | ||||||
Жонка | Ізабэла Эльжбета Морштын[d] | ||||||
Дзеці | Аўгуст Аляксандр Чартарыйскі, Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі, Канстанцыя з Чартарыйскіх[d] і Тэадор Казімір Чартарыйскі[d] | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Казімір Чартарыйскі (4 сакавіка 1674 — 31 жніўня 1741) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Паходзіў з роду Чартарыйскіх, сын Міхала Ежага, ваяводы сандамірскага, і яго трэцяй жонкі Яны Веранікі Алендскай.
Падчашы ВКЛ у 1699—1707 і 1709—1712, падскарбі вялікі ВКЛ у 1707—1709 (прызначаны Станіславам Ляшчынскім), падканцлер ВКЛ у 1712—1724, кашталян віленскі з 1724. Быў таксама старастам крамянецкім, веліжскім, усвяцкім.
У час бескаралеўя 1696—1697 прыхільнік французскага кандыдата на каралеўскі трон прынца Франсуа Луі дэ Канці. У 1706 перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага, потым супрацоўнічаў з Аўгустам II. Пасля яго смерці (1733) зноў прыхільнік кандыдатуры Станіслава Ляшчынскага на трон. Трапіў у палон да войск Аўгуста III, але пагадзіўся з новым каралём. У 1730-я гады арганізаваў магнацкую групоўку Чартарыйскіх і звязаных з імі іных родаў («фамілію»), якая разлічвала на дапамогу Расіі, каб умацаваць дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
У 1730 адзначаны Ордэнам Белага Арла.
Ажаніўся ў 1693 годзе з Ізабелай Альжбэтай Морштын (26 жніўня 1671 — 24 лютага 1758, Варшава), дачкой Яна Анджэя Морштына і Кацярыны Гардон. Меў з ёй трох сыноў і дзвюх дачок: