Горад
![]() Мост праз канал Шат аль-Хай у Калат Сукар
|
Калат Сукар (араб. قلعة سكر ) — іракскі горад, які знаходзіцца ў мухафазе Ды-Кар на берагах канала Шат аль-Хай. Насельніцтва 19,942 чалавек[1]. Калат Сукар — гандлёвы цэнтр, вялікая частка мясцовага насельніцтва займаецца гандлем і сельскай гаспадаркай.
Падчас Іракскай вайны горад быў акупаваны корпусам марской пяхоты ЗША, на месцы мясцовага аэрапорта была разбіта амерыканская ваенная база Фенвэй(англ.: Fenway)[2].