Калевіпаэг | |
---|---|
Kalevipoeg | |
| |
Жанр | эпас |
Аўтар | Фрыдрых Кройцвальд |
Мова арыгінала | эстонская |
Дата напісання | 1857—1861 |
Дата першай публікацыі | 1857 |
Персанажы | Kalevipoeg[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Ка́левіпаэг» (эст.: Kalevipoeg — сын Калева) — эстонскі гераічны эпас (1857—1861), складзены эстонскім пісьменнікам і ўрачом Фрыдрыхам Кройцвальдам на аснове народных паданняў і песень. Аўтарам ідэі эпасу быў Фрыдрых Роберт Фельман, правобразам паслужыў персанаж эстонскай міфалогіі Калевіпаэг, сын асілка Калева. У эпасе, як і ў цэлым у эстонскай літаратуры, прасочваецца значны ўплыў фінскага гераічнага эпасу «Калевала».
У 1839 годзе Фрыдрых Роберт Фельман прачытаў у газеце Навуковага эстонскага таварыства артыкул пра легенды пра Калевіпаэга і накідаў сюжэт рамантычнай эпічнай паэмы. Па смерці Фельмана ў 1850 годзе Фрыдрых Кройцвальд пачаў яе стварэнне, збіраючы вусныя паданні і кампануючы іх у адзінае цэлае.
«Калевіпаэг» складаецца з 20 песень. Арыгінальны верш «Калевіпаэга» — так званы рунічны верш, які характэрны для старадаўніх эстонскіх народных песень; мова эпасу старасвецкая.
На аснове эпасу створана мноства мастацкіх і музычных твораў.
У вусных паданнях эстонцаў Калевіпаэг здаўна вядомы з легенд пра стварэнне свету як малодшы сын зласлівага асілка Калева (таксама Калевінэ, Калевіпаіс) і Лінды, народжаны па смерці свайго бацькі.
Праз яго дзеянні звычайна тлумачацца асаблівасці геаграфічнага рэльефу: скопішчы валуноў, накіданых Калевіпаэгам; роўні — мясціны, дзе Калевіпаэг скасіў лес, грады халмоў — сляды яго ворыва, азёры — яго студні, старажытныя гарадзішчы — ложы Калевіпаэга і да т. п. Калевіпаэг выкарыстоўвае валуны, каб кідацца імі ў ворагаў; скарыстаўшыся парадай вожыка, ужывае ў якасці зброі вострыя краі дошак. У выніку ён памірае, адрубіўшы сабе ногі ўласным мячом, спрабуючы карыстацца ўласнымі інструкцыямі.
Калевіпаэг на Вікісховішчы |