Калінда Грабар-Кітаравіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Kolinda Grabar-Kitarović | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Андрай Пленкавіч | ||||||
Папярэднік | Іва Ёсіпавіч | ||||||
Пераемнік | Зоран Міланавіч | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Іва Санадэр | ||||||
Папярэднік | пасада зацверджаная; Міомір Жужул (МЗС) яна сама (МЕІ) |
||||||
Пераемнік | Гордан Яндрокавіч | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Іва Санадэр | ||||||
Папярэднік | Нэвен Міміца | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная; ян сама як міністр замежных і еўрапейскіх спраў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
29 красавіка 1968[1][2] (56 гадоў) |
||||||
Муж | Якаў Кітаравіч[d] | ||||||
Дзеці | Лука, Катарына | ||||||
Веравызнанне | Хрысціянства (каталіцтва) | ||||||
Партыя | Харвацкая дэмакратычная садружнасць (з 1989) | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | Дыпламат | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | predsjednik.hr (харв.) | ||||||
![]() |
Калі́нда Гра́бар-Кіта́равіч[4] (харв.: Kolinda Grabar-Kitarović [kȏlǐndǎ gr̩abâr̩ kitǎːr̩oʋit͡ɕ]; нар. 29 красавіка 1968, Рыека, Харватыя, Югаславія) — харвацкі дыпламат. Памочнік Генеральнага сакратара НАТА па пытаннях публічнай дыпламатыі, міністр замежных спраў Харватыі (2008—2011). Прэзідэнт Харватыі (з 2015 па 2020).
У 1995 годзе Грабар-Кітаравіч стала дырэктарам паўночнаамерыканскага дэпартамента МЗС, у 1997—2000 гадах працавала дыпламатычным саветнікам і намеснікам пасла ў пасольстве Харватыі ў Канадзе. Затым вярнулася ў МЗС як саветнік-пасланнік.
У лістападзе 2003 года Грабар-Кітаравіч абрана ў парламент Харватыі, а снежнем 2003 года заняла пасаду міністра па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі. У лютым 2005 года прыняла прысягу як міністр замежных спраў Харватыі.
Ведае харвацкую, англійскую, іспанскую і партугальскую мовы. На прэзідэнцкіх выбарах у снежні 2014 года балатавалася ад асноўнай апазіцыйнай партыі краіны ХДС, выйшла ў другі тур, ушчыльную наблізіўшыся да лідара выбараў — дзеючага прэзідэнта І. Ёсіпавіча.