Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Чыка | |
---|---|
англ.: California State University, Chico | |
Арыгінальная назва | англ.: California State University, Chico |
Заснаваны | 1887 |
Студэнты | 16 746[1] і 14 119[2] |
Размяшчэнне | Чыка, Каліфорнія, ЗША |
Сайт | csuchico.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Чыка (англ.: California State University, Chico) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Чыка ў штаце Каліфорнія, ЗША.
Вучэльня была заснавана ў 1887 годзе як адна з прыкладна 180 нармальных школ, заснаваных урадамі штатаў у ХІХ стагоддзі для падрыхтоўкі настаўнікаў для дзяржаўных школ. Некаторыя з іх зачыніліся, але некаторыяз часам сталі дзяржаўнымі каледжамі ў пачатку ХХ стагоддзя і дзяржаўнымі ўніверсітэтамі ў канцы ХХ стагоддзя. Гэта другі старэйшы кампус у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт прапануе 126 праграм атрымання ступені бакалаўра, 35 праграм магістратуры. Гэта афіцыйна іспанамоўная ўстанова.