Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кама́кура (яп.: 鎌倉市 Камакура-сі) — адзін са старажытных гарадоў Японіі, быў заснаваны ў 1192 годзе. Размешчаны ў прэфектуры Канагава, на востраве Хонсю. Плошча горада складае 39,60 км²,[1] насельніцтва — 174 491 чалавек (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 4 406,34 чал./км².
Горад з трох бакоў атачаюць лясістыя горы, а з поўдня выходзіць на заліў Сагамі. Клімат Камакуры мяккі. Гэта ідэальны зімовы і летні курорт.
Заснавальнікам Камакуры з'яўляецца Мінамота но Ёрытома. У 1180 годзе ён прывёў у Камакуру свае войскі і зрабіў яе сваёй рэзідэнцыяй: акружаная горамі і морам, Камакура ўяўляла натуральную крэпасць, якая лёгка абаранялася ад ворагаў. Тут абгрунтавалася бакуфу — урад, які падпарадкоўваўся сёгуну. Пасля падзення Камакурскага сёгуната, які праіснаваў з 1185-га па 1333 гады, колішняя сталіца прыйшла ў запусценне і ператварылася ў звычайную вёску, і толькі ў эпоху Мэйдзі пачалося яе новае жыццё, пасля таго як яна стала прыцягваць мастакоў і пісьменнікаў.
Камакура — месца дзеяння мангі і анімэ «Эльфійская песня».