Камп’енскі тэхналагічны ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université de technologie de Compiègne | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de technologie de Compiègne |
Міжнародная назва | англ.: University of Technology of Compiègne |
Заснаваны | 1972 |
Студэнты | 3 334[1], 3 799[1], 4 367[1], 3 493[1], 3 955[1], 4 050[1], 3 974[1], 4 308[1], 4 219[1], 3 722[1], 4 053[1], 4 305[1], 4 343[1], 4 359[1], 3 224[1], 3 940[1] і 4 187[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Камп’ень |
Сайт | utc.fr |
![]() |
Камп’енскі тэхналагічны ўніверсітэт (фр.: Université de technologie de Compiègne) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Камп’ень.
Універсітэт быў заснаваны па ініцыятыве Гі Дэніэлу (фр.: Guy Deniélou), ваенна-марскога афіцэра і інжынера-даследчыка ў Камісіі па атамнай энергіі і альтэрнатыўнай энергіі Францыі. У 1972 годзе ён пакінуў сваю пасаду начальніка аддзела нейтронных рэактараў гэтай камісіі, каб заснаваць універсітэт у тым жа годзе. Ён і быў яго прэзідэнтам з 1974 па 1987 гады.
У 2012 годзе ўніверсітэт далучыўся да навукова-даследчага кластара асацыяцыі ўніверсітэтаў Сарбоны ў якасці другаснага члена-заснавальніка. У 2013 годзе ўніверсітэт далучыўся да аб’яднання французскіх тэхналагічных універсітэтаў. У 2014 годзе быў урачыста адкрыты новы будынак для даследаванняў і тэхналагічных інавацый на транспарце.
У 2017 годзе ўніверсітэт заняў 2-е месца сярод 107 французскіх інжынерных школ і ўніверсітэтаў. У 2016 годзе ён заняў першае месца ў Францыі па колькасці стартапаў студэнтаў і выпускнікоў. Таксама ВНУ заняла першае месца ў Францыі па найвышэйшых сярэдніх заробках выпускнікоў у 2016 годзе.
Універсітэт вызначыў шэсць абласцей даследаванняў у якасці прыярытэтаў: біятэхналогіі, энергетыка і навакольнае асяроддзе, нанатэхналогіі, вылічэнні і інфармацыйныя тэхналогіі, а таксама медыя і мастацтва.