Камуністычная партыя Чэхаславакіі

Камуністычная партыя Чэхаславакіі
чэшск.: Komunistická strana Československa
Заснавальнік Bohumír Šmeral[d]
Дата заснавання 1921
Дата роспуску 1992
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія камунізм, сацыялізм, марксізм-ленінізм
Інтэрнацыянал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Камуністычная партыя Чэхаславакіі - камуністычная партыя ў Чэхаславакіі, кіруючая партыя ў краіне ў 1948-1989 гадах. Заснавана ў 1921 годзе на ўстаноўчым з'ездзе ў Празе на базе марксісцкага крыла Чэхаславацкай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (ЧСДРП), да якога далучыўся шэраг чэшскіх, славацкіх, і ўкраінскіх камуністычных груп і арганізацый. З'езд прыняў рашэнне аб далучэнні КПЧ да Камінтэрна. У 1930-я гг. КПЧ выступала з антыфашысцкіх пазіцый, за захаванне адзінай дзяржавы чэхаў і славакаў, супраць Мюнхенскага пагаднення 1938. У кастрычніку 1938 дзейнасць КПЧ была забаронена, але партыя працягвала дзейнічаць у падпольлі.

Пасля Другой сусветнай вайны партыя была адноўлена. У выніку перавароту у 1948 годзе ўлада ў краіне цалкам перайшла да КПЧ.

Пасля Аксамітнай рэвалюцыі ў 1989 годзе КПЧ пазбавілася ўлады; спыніла існаванне разам з федэратыўнай Чэхаславакіяй ў 1992 годзе.