Канды́к, эрытроніум[3] (Erythronium) — род кветкавых раслін сямейства Лілейныя (Liliaceae).
Шматгадовыя травяністыя цыбульныя расліны. Цыбуліна мае яйцападобна-цыліндрычную форму. Сцябло прамое. Лісце (іх 2) простае, суцэльнае, завостранае, з гладкім краем і клінападобнае каля асновы. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ружовага, пурпуровага, белага або жоўтага колеру, часцей за ўсё па адной на верхавінцы сцябла. Плод — каробачка.
Эфемероіды ва ўмераных зонах горных лясоў Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Любяць зацененыя месцы.
Паводле сайта The Plant List род налічвае 29 відаў. Сярод іх:
Дэкаратыўныя расліны. Цыбуліны некаторых відаў выкарыстоўваюць у ежу.
Зноскі