Канстанцін Людвік Плятэр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Konstanty Ludwik Plater | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тадэвуш Францішак Агінскі | ||||||
Пераемнік | Андрэй Агінскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігнацы Сапега | ||||||
Пераемнік | Юзаф Ежы Гільзэн | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валерыян Антоні Жаба | ||||||
Пераемнік | Адам Бжастоўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1722[1][2][…] | ||||||
Смерць |
31 сакавіка 1778[2][3][…] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Плятэры | ||||||
Бацька | Ян Людвік Плятэр[d] | ||||||
Маці | Разалія з Бжастоўскіх[d] | ||||||
Жонка | Аўгуста з Агінскіх[d][5][6][…] | ||||||
Дзеці | Казімір Канстанцін Плятэр, Юзаф Вінцэнт Плятэр, Аўгуст Геранім Гіяцынт Плятэр[d] і Ганна Ядвіга з Плятэраў[d] | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канстанцін Людвік Плятэр (Броэль-Плятэр) (1722 — 31 сакавіка 1778, Краслава) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Вялікі пісар літоўскі ў 1746—1754, кашталян полацкі ў 1754—1758, ваявода мсціслаўскі ў 1758—1770, кашталян троцкі з 1770; маршалак Трыбунала ВКЛ у 1754.
Сын Яна Людвіка Плятэра, інфлянцкага ваяводы, і Разаліі Бжастоўскай, дачкі троцкага кашталяна Яна Уладзіслава Бжастоўскага.
16 жніўня 1750 ажаніўся ў Вільні з Аўгустай Агінскай (1724—1791), дачкой троцкага ваяводы Юзафа Тадэвуша Агінскага і Ганны Вішнявецкай. У шлюбе нарадзіліся дзеці Юзаф Вінцэнт (троцкі кашталян), Казімір Канстанцін (літоўскі падканцлер), Аўгуст, Ганна Ядвіга, якая выйшла замуж за полацкага кашталяна Роберта Бжастоўскага, Марыя якая выйшла замуж за Вінцэнта Юзафовіча-Глябіцкага, а таксама памерлыя ў маленстве Ян Міхал, Антоні Тадэвуш і Разалія Ганарата.