Кануан

Кануан
англ. Canouan
Аэрапорт на востраве
Аэрапорт на востраве
Характарыстыкі
Плошча7,6 км²
Насельніцтва1 200 чал.
Шчыльнасць насельніцтва157,89 чал./км²
Размяшчэнне
12°43′32,40″ пн. ш. 61°19′09,60″ з. д.HGЯO
АкваторыяКарыбскае мора
Краіна
Кануан (Сент-Вінсент і Грэнадзіны)
Кануан
Кануан
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ка́нуан (англ.: Canouan) — востраў архіпелага Грэнадзіны (Малыя Антыльскія астравы). Уваходзіць у склад дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны. Агульная плошча - 7,6 км². Насельніцтва (2012 г.) - 1 200 чал.

Востраў Кануан месціцца ў 45,3 км на поўдзень ад вострава Сент-Вінсент. Мае вулканічнае паходжанне. Клімат трапічны засушлівы.

У старажытнасці быў населены індзейцамі-іньеры і карыбамі. З аравакскай мовы сучасная назва вострава перакладаецца як "чарапаха". У 1719 г. на востраве з'явілася паселішча французскіх плантатараў і іх рабоў. У 1814 г. перададзены Вялікабрытаніі. У 1979 г. увайшоў у склад незалежнай дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны.

Востраў Кануан з'яўляецца сусветна вядомым дарагім кліматычным курортам. Насельніцтва занята абслугоўваннем турыстаў. Працуе аэрапорт.