Канфлікт у Ліване | |||||
---|---|---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі, Вайна супраць тэрарызму, Другая халодная вайна | |||||
![]() | |||||
Дата | 17 чэрвеня 2011 — 28 жніўня 2017 | ||||
Месца | Ліван | ||||
Вынік | Перамога ўрадавых сіл, баевікі ІДІЛ і Джэбхат Ан-Нусры выведзены ў Ідліб | ||||
Праціўнікі | |||||
|
|||||
Камандуючыя | |||||
|
|||||
Агульныя страты | |||||
|
|||||
Канфлікт у Ліване звязаны з грамадзянскай вайной у Сірыі. Ён паўстаў паміж урадам, які падтрымліваў Башара Асада, і яго праціўнікамі. У выніку хваляванняў, якія з’яўляліся часткай Арабскай вясны, пачаліся ўзброеныя сутыкненні. Пазней у супрацьстаянне ўступілі ісламісцкія групоўкі. Канфлікт скончыўся 28 жніўня 2017 гады пасля паспяховай аперацыі сірыйскіх і ліванскіх войскаў.
У ліванскім парламенце шыіцкія прасірыйскія партыі ўваходзілі ў кааліцыю 8 сакавіка, антысірыйскія — у кааліцыю 14 сакавіка.
Найбуйнейшым ліванскім прасірыйскім рухам з’яўлялася шыіцкая ваенізаваная групоўка «Хезбала», якая падтрымлівала ўрад Асада ў Сірыі. «Хезбала» змагалася як у Сірыі, так і ў Ліване. У ліванскі канфлікт неаднаразова ўцягвалася і сірыйская армія, якая праводзіла аперацыі супраць праціўнікаў Асада, што хаваліся, на прыгранічных шыіцкіх тэрыторыях Лівана.
Праціўнікі Асада, якія ўваходзілі ў кааліцыю 14 сакавіка, уяўлялі сабой хрысціян (якія, зрэшты, амаль не прымалі ўдзел у канфлікце) і ўмераных сунітаў. Падтрымлівалі ўмераную сірыйскую апазіцыю.
Ліванскі ўрад афіцыйна заяўляў аб сваім нейтралітэце ў дачыненні да грамадзянскай вайны ў Сірыі і звязанага з ёй канфлікту ў Ліване паміж сунітамі і шыітамі. Ён імкнуўся прытрымлівацца нейтральнай пазіцыі, разумеючы, што падтрымка якой-небудзь з бакоў у канфлікце пагражае самому ўраду і можа прывесці да грамадзянскай вайны.
Яшчэ адным бокам сталі радыкальныя ісламісцкія групоўкі. Сярод іх: ІДІЛ, Джунд аш-Шам, а таксама звязаныя з Аль-Каідай Фронт аль-Нусра, Брыгады Абдулы Азама і Фатх-аль-Іслам.
Хваляванні ў Ліване абвастрыліся 17 чэрвеня. Тады ў міжрэлігійных сутыкненнях сунітаў і алавітаў у Трыпалі 7 чалавек загінулі і 59 былі паранены. Узброеныя сутыкненні ўспыхнулі ў выніку мітынгу ў падтрымку сірыйскіх пратэстаў 2011 года паміж баевікамі раёнаў Джабаль Махсен (населенага пераважна алавітамі, якія падтрымлівалі сірыйскі рэжым) і Баб аль-Табанех (пераважна суніцкага, які падтрымліваў сірыйскую апазіцыю)[18].
24 ліпеня каля 200 прыхільнікаў і праціўнікаў Асада сутыкнуліся ў Бейруце. У канфлікт умяшалася паліцыя.
13 верасня ў прыгарадзе Бейрута, Бурдж-эль-Баражне, адбылося ўзброенае сутыкненне паміж байцамі «Хезбалы» і салафіцкімі ісламістамі. Для ўстанаўлення парадку ў канфлікт умяшалася армія[19].
5—6 кастрычніка сірыйская армія ўпершыню на кароткі час уварвалася ў Ліван, пры гэтым забіўшы 1 чалавека, што прывяло да нестабільнасці ва ўрадзе Мікаці[20]. Новыя ўварванні з боку сірыйскіх войскаў адбыліся ў снежні 2011 года, з вялікай колькасцю забітых сярод ліванцаў, і ў сакавіку 2012 года.
12 мая 2012 года па абвінавачванні ў тэрарызме быў арыштаваны 25-гадовы суніт і ісламіст Шадзі аль-Мулаві. Яго арышт справакаваў канфлікт паміж алавітамі, якія падтрымлівалі Асада, і сунітамі, яго праціўнікамі. У ноч на 12 мая пачаліся баявыя дзеянні, тады ад 2 да 4 чалавек загінулі[21]. Увечары 12 мая ліванскія войскі ўступілі ў перастрэлку з групай сунітаў-ісламістаў ў Трыпалі, што перакрылі шашу і патрабавалі вызваліць Шадзі аль-Мулаві. Затым ісламісты паспрабавалі прарвацца да офіса Сірыйскай сацыял-нацыяналістычнай партыі. 20 мая вядомы суніцкі святар Ахмад Абдэль-Вахід і яго памочнік, Махамед Мерхеб, накіроўваліся на маніфестацыю, арганізаваную празаходнім блокам «Аль-Мустакбаль». На вайсковым КПП абодва былі застрэлены вайскоўцам. Прадстаўнікі арміі паведамілі, што салдат адкрыў агонь па памылцы, і паабяцалі правесці расследаванне здарэння. З раёнаў, дзе пражываюць паслядоўнікі Ахмада Абдэль-Вахіда, былі выведзены войскі. Тым не менш смерць святароў справакавала яшчэ больш жорсткія сутыкненні[22]. 22 мая быў выпушчаны на свабоду Шадзі аль-Мулаві і баі сталі сціхаць. На той момант у сутычках загінулі некалькі дзесяткаў чалавек[23][24][25][26].
2—3 чэрвеня 15 чалавек былі забіты і больш за 60 параненыя ў новых сутыкненнях у Трыпалі. Армія заняла Сірыйскую вуліцу, якая падзяляла раёны алавітаў і сунітаў.
16 чэрвеня пачаліся сутыкненні паміж палесцінскім апалчэннем з лагера бежанцаў Нахр-эль-Барыд непадалёк ад Трыпалі з ліванскай арміяй. 18 чэрвеня быў ліквідаваны палесцінскі баявік, яшчэ 7 палесцінцаў і 3 салдат атрымалі раненні. У той жа дзень у лагеры Эйн аль-Хільвэ на поўдні Лівана ліванскія войскі ліквідавалі яшчэ аднаго баевіка[27].
Пасля таго, як у чэрвені група сірыйскіх паўстанцаў уварвалася на тэрыторыю Лівана і забіла 2 байцоў «Хезбалы»[28], абазначыўся новы віток канфлікту: зараз паміж сунітамі і шыітамі з «Хезбалы». У сярэдзіне ліпеня вядомым суніцкім святаром Ахмедам аль-Асірам была арганізавана сядзячая дэманстрацыя ў Сідоне супраць «Хезбалы»[29].
Да 20 жніўня ў Трыпалі зноў пачаліся сутыкненні паміж сунітамі і алавітамі. 20 і 21 жніўня 12 чалавек загінулі, больш за 100 былі паранены, у тым ліку некалькі вайскоўцаў. 22 жніўня ліванская армія заняла раён баёў, але неўзабаве адышла назад. Пасля чаго ваеннае камандаванне правяло перамовы з лідарамі суніцкіх і алавіцкіх суполак, падчас якіх было прынята рашэнне аб перамір’і. Але ўжо на наступны дзень яно было парушана, і баі аднавіліся. Армія накіравала ў Трыпалі танкі. Сутыкненні спыніліся пасля 24 жніўня[30][31].
17 верасня сірыйскія штурмавікі нанеслі ракетныя ўдары па пазіцыях сірыйскіх паўстанцаў у горадзе Арсаль на ўсходзе Лівана. 22 верасня паўстанцкая Свабодная армія Сірыі атакавала КПП непадалёк ад Арсаля. Паведамлялася, што гэта не першы падобны інцыдэнт[32]. Ліванскай арміяй частка паўстанцаў была затрымана, але неўзабаве адпушчана пад ціскам мясцовых жыхароў. Сірыйскія ўлады ў чарговы раз заклікалі Ліван узмацніць ціск на паўстанцкія суніцкія групоўкі, якія хаваліся на ліванскай тэрыторыі каля мяжы з Сірыяй. 11 кастрычніка сірыйская армія абстраляла горад Каа на ўсходзе Лівана[33].
19 кастрычніка ва ўсходняй частцы Бейрута адбыўся тэракт. Быў узарваны замініраваны аўтамабіль, у выніку чаго 8 чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненні. Сярод загінулых быў генерал паліцыі, кіраўнік унутранай разведкі Вісам Аль-Хасан, які таксама быў вядомым суніцкім дзеячам у Ліване. Лічыцца, што тэракт быў арганізаваны менавіта з мэтай забіць Аль-Хасана[34]. Тэракт справакаваў новую хвалю беспарадкаў[35].
1 лютага недалёка ад сірыйскай мяжы 5 вайскоўцаў ліванскай арміі загінулі пры спробе затрымання тэрарыста з групоўкі «Фронт ан-Нусра»[36].
20 сакавіка ў Трыпалі пачаліся сутыкненні паміж узброенымі алавіцкімі і суніцкімі групоўкамі. Ліванская армія ўмяшалася ў падзеі[37].
19 мая інтэнсіўнаму мінамётнаму абстрэлу падвергнуўся Трыпалі. Пасля чаго пачаліся ўзброеныя сутыкненні паміж суніцкімі і алавіцкімі групоўкамі. Абстрэл аднавіўся 22 мая. У паўмільённым горадзе перасталі працаваць школы, універсітэты, а таксама банкі і іншыя ўстановы. 26 мая Бейрут быў абстраляны ракетамі «Град». Па паведамленні BBC, ракеты разарваліся ў паўднёвай частцы горада, пацярпелі некалькі чалавек[38][39]. 27 мая ў прыгарадзе ліванскага горада Эль-Хірміль, размешчанага недалёка ад сірыйскага Аль-Кусейр, выбухнулі дзве ракеты, выпушчаныя з сірыйскай тэрыторыі[40][41]. У ноч з 28 на 29 мая ў раёне горада Арсаль група баевікоў пранікла на тэрыторыю Лівана з Сірыі і напала на патруль салдат ліванскай арміі. Двое салдат загінулі на месцы, трэці памёр ад ран у шпіталі[42]. 31 мая ў раёне прыгранічнага населенага пункта Вадзі Халід разарваліся не менш за 12 ракет, выпушчаных з Сірыі[43]. 1 чэрвеня ў ваколіцах вёскі Сурэйн ноччу ўзарваліся па меншай меры пяць ракет, выпушчаных з Сірыі. Адказнасць за гэты абстрэл і абстрэл Вадзі Халід 31 мая ўзялі на сябе сірыйскія паўстанцы, якія заявілі, што будуць атакаваць мэты ў Ліване да таго часу, пакуль «Хезбала» не выведзе з Сірыі ўсіх сваіх баевікоў[44]. Службы бяспекі Лівана паведамляла, што з Сірыі па ўсходніх раёнах краіны было выпушчана 16 ракет. Раней сірыйскія ракеты падалі ў паўночнай частцы краіны. На гэты раз ракеты ўпершыню разарваліся на тэрыторыі Баальбек, дзе размешчаны базы «Хезбала». Выбухі прывялі да ўзгарання сельскагаспадарчых угоддзяў[45]. 12 чэрвеня верталёты сірыйскіх ВПС нанеслі ракетны ўдар па ліванскай тэрыторыі ў раёне Арсаля[46]. 15 чэрвеня Баальбек падвергся абстрэлу з боку Сірыі. Абстрэлы прыняты пасля чарговага тэлезвароту лідара «Хезбалы» Хасана Насрала, у якім ён заявіў, што яго байцы будуць працягваць падтрымліваць рэжым Асада.
У пачатку чэрвеня ўспыхнулі сутыкненні ў прыгарадзе Сідона паміж прыхільнікамі Ахмеда аль-Асіра і «Хезбалой». Ліванская армія накіравала войскі ў зону сутыкненняў. 23 чэрвеня пачаліся баі паміж вайскоўцамі і баевікамі аль-Асіра. Да іх завяршэння 62 прыхільнікі аль-Асіра былі арыштаваны; загінулі 17 або 18 вайскоўцаў, ад 25 да 40 баевікоў аль-Асіра, 4 байцы «Хезбалы» і 2 грамадзянскіх; атрымалі раненні больш за 100 вайскоўцаў, 60 баевікоў аль-Асіра, 15 байцоў «Хезбалы» і больш за 50 грамадзянскіх.
19 лістапада ў Бейруце прагрымелі два выбухі. Ахвярамі тэракту сталі 23 чалавекі, лік параненых дасягнуў 146 чалавек.
22 снежня адбыўся адзін з самых буйных баёў паміж прыхільнікамі Асада і яго праціўнікамі на тэрыторыі Лівана: у ім удзельнічалі байцы «Хезбалы» і баевікі «Фронту ан-Нусра».
27 снежня магутны выбух прагрымеў у цэнтры ліванскай сталіцы Бейруце, побач з рэзідэнцыяй кіраўніка ўрада і будынка парламента на паветра ўзляцеў замініраваны аўтамабіль. Загінулі па меншай меры пяць чалавек, больш за 70 паранены.
2 студзеня ў паўднёвай частцы Бейрута ў выніку магутнага выбуху загінулі па меншай меры два чалавекі.
4 студзеня Маджыд аль-Маджыд, камандзір ячэйкі «Аль-Каіды» ў Ліване, памёр у зняволенні ў адной з бальніц Бейрута.
19 лютага ў выніку двух выбухаў, якія зладзілі смяротнікі каля іранскага культурнага цэнтра, загінулі восем чалавек.
21 чэрвеня па меншай меры два чалавекі загінулі і каля сарака атрымалі раненні ў выніку тэракту на КПП на ўсходзе Лівана.
6 верасня «Ісламская дзяржава» паведаміла аб расправе над ліванскім салдатам, якога ўзялі ў закладнікі ў пасёлку Арсаль на ўсходзе краіны, блізу сірыйскай мяжы.
7 верасня ліванская армія адбіла напад джыхадзістаў ў горадзе Эль-Каа ў 14 кіламетрах ад сірыйскай мяжы, пры гэтым двое баевікоў былі забіты і яшчэ адзін узяты ў палон.
12 лістапада — тэракт у Бейруце. Загінулі 43 чалавекі і больш за 240 параненыя.
27 чэрвеня ў Ліване ад тэрактаў загінулі 9 хрысціянаў.
29 чэрвеня тры выбухі прагрымелі ў Эль-Каа, забіты 9 і паранены 15 чалавек.
28 снежня ў Ліване выбухнуў аўтобус: адзін чалавек загінуў.
26 мая тэрарыст-смяротнік напаў на ваенны пост у Ліване.
19 жніўня камандаванне ліванскай арміі абвясціла аб пачатку аперацыі па вызваленні ад баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» горнай мясцовасці на мяжы з Сірыяй.
20 жніўня, у ходзе аперацыі па вызваленні горнай мясцовасці на мяжы з Сірыяй, ліванская армія захапіла адзінаццаць пазіцый баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава». Наступленне ў раёне вёскі Рас-Баальбек вялося пры падтрымцы баявой авіяцыі, артылерыі і ракет.
28 жніўня баевікі ІДІЛ і Джэбхат ан-Нусры былі выведзены ў Ідліб.