Канфлікт у дэльце Нігера | ||||
---|---|---|---|---|
![]() Штаты Нігерыі, якія ўваходзяць у склад дэльты Нігера: 1. Абія, 2. Аква-Ібом, 3. Баельса, 4. Крос-Рывер, 5. Дэльта, 6. Эда, 7. Іма, 8. Онда, 9. Рыверс | ||||
Дата | з 2004 | |||
Месца | дэльта ракі Нігер | |||
Праціўнікі | ||||
|
||||
Сілы бакоў | ||||
|
||||
Страты | ||||
|
||||
Канфлікт у дэльце Нігера — узброены канфлікт у дэльце ракі Нігер, які ўзнік у пачатку 1990-х гадоў і працягваецца да гэтага часу. Cіламі супрацьстаяння з’яўляюцца ўрадавыя войскі Нігерыі і найміты нафтавых кампаній, з аднаго боку, і этнічныя групоўкі агані, ігба і іджа, з другога.
Канфлікт узнік пры выяўленні значных нафтавых радовішчаў на шэльфе Нігерыі. Іх распрацоўка транснацыянальнымі карпарацыямі, у першую чаргу Royal Dutch Shell, Chevron, ушчаміла інтарэсы мясцовага насельніцтва.
Розныя этнічныя групоўкі, найбольш моцнымі з якіх з’яўляюцца Рух за вызваленне дэльты Нігера і Рух за выжыванне народа агані , практыкуюць напады на свідравыя платформы і праходзячыя судны, захоп у закладнікі замежнікаў, атакі на паліцэйскія ўчасткі.