Славутасць | |
Каралеўскі судны двор | |
---|---|
англ.: Royal Courts of Justice | |
| |
51°30′49″ пн. ш. 0°06′48″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Архітэктар | Джордж Эдмунд Стрыт[d] |
Дата заснавання | 1882 |
Сайт | courttribunalfinder.service.gov.uk/… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каралеўскі суд Лондана (англ.: Royal Courts of Justice, літар. «каралеўскі судны двор») — вышэйшы грамадзянскі суд Вялікабрытаніі, які разглядае пазовы па грамадзянскіх справах. З'яўляецца судом вышэйшай інстанцыі Англіі і Уэльса.
Разглядае грамадзянскія справы, некаторыя з якіх маюць шырокі грамадскі рэзананс. Напрыклад, шлюбаразводны працэс Пола Макартні, які цягнуўся цэлых тры гады[1][2]. У сувязі з гэтым ля ўваходу ў суд можна часта ўбачыць журналістаў і тэлевізійнікаў, якія падпільноўваюць герояў скандальных навін.
Суд займае манументальны комплекс будынкаў у неагатычным стылі на вуліцы Стрэнд у цэнтры Лондана, які быў збудаваны ў 1873—1882 гадах па праекце былога адваката Джорджа Эдмунда Стрыта і знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай як яркі прыклад віктарыянскай архітэктуры.
Вышэйшым (вярхоўным) судом па крымінальных справах з'яўляецца суд Олд-Бейлі, размешчаны ў Лонданскім раёне Холбарн.