Нарадзілася |
11 ліпеня 1990 (34 гады) Одэнсэ, Данія |
---|---|
Грамадзянства | Данія |
Рэзідэнцыя | |
Рост | 177 см |
Вага | 60 кг[1] |
Прафесійная кар’ера | 2005–... |
Вядучая рука | правая |
Удар злева | двухручны |
Трэнер(ы) |
Пётр Вазняцкі (бацька) Рыкарда Санчэс |
Прызавыя грошы | 35 730 868 $[1] |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 640–269[1] |
Тытулы | 30 WTA, 4 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (11 кастрычніка 2010) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | перамога (2018) |
Францыя | чвэрцьфінал (2010) |
Уімблдан | 1/8 фіналу (2009, 2010, 2011, 2014, 2015) |
ЗША | фінал (2009, 2014) |
Іншыя турніры | |
Фінал WTA | фінал (2010) |
Алімпійскія гульні | чвэрцьфінал (2012) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 39–56[1] |
Тытулы | 2 WTA |
Найвышэйшы рэйтынг | 52 (14 верасня 2009) |
Цяперашні рэйтынг | — |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1/16 фіналу (2008) |
Францыя | 1/16 фіналу (2010) |
Уімблдан | 1/16 фіналу (2009, 2010) |
ЗША | 1/8 фіналу (2009) |
carolinewozniacki.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 20 верасня 2023 |
Каралін Вазняцкі (дацк.: Caroline Wozniacki, польск.: Karolina Woźniacka — Караліна Вазняцкі; нарадзілася 11 ліпеня 1990. горад Одэнсе, Данія) — дацкая тэнісістка польскага паходжання, былая першая ракетка свету ў адзіночным разрадзе.
Каралін Вазняцкі абвясціла пра завяршэнне кар’еры 20 студзеня 2020 года пасля паражэння ў трэцім раўндзе Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У канцы чэрвеня 2023 года яна абвясціла пра аднаўленне спартыўнай кар’еры пасля таго, як нарадзіла двух дзяцей. Першым турнірам, дзе выступіла датчанка ў 2023 годзе, стаў адкрыты чэмпіянат Манрэаля[2].
На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2019 года Вазняцкі не змагла абараніць свой мінулагодні тытул, прайграўшы ў трэцім раўндзе Марыі Шарапавай. У красавіку яна змагла выйсці ў фінал грунтовага прэм’ер-турніру ў Чарлстане, у якім саступіла Мэдысан Кіз з лікам 6-7(5), 3-6. У чэрвені 2019 года Вазняцкі ўдзельнічала ў Адкрытым чэмпіянаце Францыі, дзе нечакана прайграла ў першым жа раўндзе расіянцы Вераніцы Кудзярметавай.
На Уімблдане 2019 года Вазняцкі дайграла да трэцяга раўнда. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША яна выступіла таксама, прайграўшы ў трэцім раўндзе будучай пераможцы, канадцы Б’янцы Андрэеску, у двух сэтах. У кастрычніку на прэм’ер-турніры вышэйшай катэгорыі ў Пекіне Вазняцкі дайшла да паўфіналу, дзе прайграла Наомі Осацы ў двух сэтах. Па выніках сезона 2019 года Каралін Вазняцкі апусцілася на 38 месца ў рэйтынгу WTA.
У канцы 2019 года Вазняцкі анансавала, што завершыць кар’еру ў студзені 2020 года і апошнім турнірам стане Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі[3].
Развітальныя выступленні ў туры ў студзені 2020 года Вазняцкі пачала з турніру ў Оклендзе, дзе ў адзіночным разрадзе дайшла да паўфіналу, прайграўшы Джэсіцы Пегуле з лікам 6-3, 4-6, 0-6. У парным разрадзе яна выступіла ўпершыню з 2016 года і згуляла ў дуэце са знакамітай амерыканкай Серэнай Уільямс. Іх пара змагла дайсці да фіналу, у якім яны прайгралі прадстаўніцам ЗША — Эйжы Мухамад і Тэйлар Таўнсенд з лікам 4-6, 4-6.
На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі Караліна Вазняцкі завяршыла кар’еру. Апошнім выступам стаў матч у трэцім раўндзе, у якім яна прайграла Унс Джабір (5-7, 6-3, 5-7). Многія тэнісісты выказалі словы падтрымкі і падзякі Караліне за праведзеныя гады ў тэнісе і яе дасягненні. Вазняцкі завяршыла кар’еру ў 29 гадоў, выйграўшы турнір Вялікага шлема — Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў адзіночным разрадзе і 33 тытулы WTA.
«Хачу выказаць падзяку заўзятарам, якія мяне ўвесь гэты час падтрымлівалі. Дзякуй маёй сям’і і асабліва бацьку, які быў маім трэнерам доўгія гады. Як правіла, я не плачу, але гэта асаблівы момант, які назаўсёды застанецца ў маёй памяці. Гэта была неймаверная прыгода. Цяпер я гатовая да новай главы»[4].
Вярнулася ў тур летам 2023 года пасля нараджэння двух дзяцей. 8 жніўня на турніры ў Манрэалі правяла першы матч і выйграла яго ў Кімберлі Бірэл, у наступным коле прайграла Маркеце Вандроўшавай. Атрымала ўайлд-кард на Адкрыты чэмпіянат ЗША. У першым раўндзе лёгка перайграла пераможцу кваліфікацыі Таццяну Празораву, далей перайграла Петру Квітаву і Джэніфер Брэдзі, і толькі ў чацвёртым раўндзе саступіла будучай чэмпіёнцы Коры Гаўф з ЗША.
Год | Адзіночны рэйтынг |
Парны рэйтынг |
---|---|---|
2019 | 38 | |
2018 | 3 | |
2017 | 3 | |
2016 | 19 | |
2015 | 17 | |
2014 | 8 | |
2013 | 10 | |
2012 | 10 | |
2011 | 1 | 556 |
2010 | 1 | 113 |
2009 | 4 | 70 |
2008 | 12 | 79 |
2007 | 64 | 150 |
2006 | 237 | 238 |
Каралін Вазняцкі ў Вікіцытатніку | |
Каралін Вазняцкі на Вікісховішчы |