Карара
Carrara
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кара́ра (па-кельцку каменяломня) — горад у італьянскай правінцыі Маса-Карара. Насельніцтва — 65,3 тыс. жыхароў (2004).
Размешчаны ў Апуанскіх Альпах (належыць рэгіёну Таскана), у 100 км на паўночны ўсход ад Фларэнцыі, за 6 км ад берага Лігурыйскага мора.
Горад узнік у 1235 годзе. У розны час належаў Пізе, Генуі і Мілану, з XV стагоддзя — уладанне княжацкага сямейства Маласпіна.
Горад Карара знакаміты пакладамі белага мармуру, які здабываецца ў каменяломнях у наваколлі горада. Карарскі мармур вядомы яшчэ з антычных часоў (Рымскі Пантэон складзены з мармуру Карары). Шэраг вядомых скульптур часоў Адраджэння, у прыватнасці, «Давід» Мікеланджэла таксама выкананы з карарскага мармуру.
У горадзе маюцца малаважныя прадпрыемствы хімічнай, металаапрацоўчай, нафтаперапрацоўчай прамысловасці.
Асноўныя славутасці горада: кафедральны сабор XII стагоддзя, палац XVI стагоддзя (цяпер у ім размешчана акадэмія вытанчаных мастацтваў). Таксама ў горадзе маецца акадэмія скульптуры, музей скульптуры і старажытнасцяў.