Карл Бары Шарплес (англ.: Barry Sharpless; нар. 28 красавіка 1941[1][2], Філадэльфія, Пенсільванія[3][4][…]) — амерыканскі вучоны-хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за 2001 год сумесна з Рыёдзі Наёры і Уільямам Ноўлсам з фармулёўкай «за даследаванні, якія выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прамысловасці — стварэнне хіральных каталізатараў акісляльна-аднаўленчых рэакцый». У прыватнасці за адкрыццё рэакцыі энантыямернага эпаксідавання алкена. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за 2022 год сумесна з Мортэнам Мельдалем і Каралін Бертоцы «за развіццё клік-хіміі і біяартаганальнай хіміі».