Карл Густаў Масандэр

Карл Густаў Масандэр
Дата нараджэння 10 верасня 1797(1797-09-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 кастрычніка 1858(1858-10-15)[1][2][…] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ісак Масандэр[d][1]
Дзеці Hulda Elizabeth Constance Mosander[d][4]
Род дзейнасці хімік, фармаколаг
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ёнс Якаб Берцэліус
Член у

Карл Густаў Масандэр (шведск.: Carl Gustaf Mosander; 10 верасня 1797, Кальмар — 15 кастрычніка 1858, Дротнінгхальм, лен Стакгольм) — шведскі ўрач і хімік. Першаадкрывальнік лантана (1839), эрбія (1843), тэрбія (1843).

Нарадзіўся 10 верасня 1797 года ў Кальмары, дзе і пайшоў у школу. У 12 гадоў хлопчык пераехаў з маці ў Стакгольм, дзе пачаў навучацца аптэчнай справе. У 1817 годзе здаў экзамены на аптэкара. Працуючы аптэкарам, зацікавіўся медыцынай і ў 1824 годзе паступіў у Каралінскі інстытут, які скончыў са ступенню магістра хірургіі у 1824 годзе. Пасля заканчэння інстытута на працягу некалькіх гадоў служыў ваенным хірургам.

Па завяршэнні хірургічнай кар’еры, становіцца выкладчыкам хіміі ў Каралінскім інстытуце і асістэнтам у мінералагічнай калекцыі Шведскага музея натуральнай гісторыі. Навучаўся і доўгі час жыў у кватэры Ёнса Берцэліуса. З 1832 года быў яго асістэнтам, а пасля адстаўкі — у 1836 годзе робіцца пераемнікам на пасадзе прафесара хіміі і фармакалогіі Каралінскага інстытута.

У 1826 годзе Масандер выказаў здагадку, што ў цэрыевай зямлі, акрамя цэрыю, змяшчаецца аксід іншага элемента, пасля чаго пачаў даследаванне злучэнняў цэрыю. У 1833 годзе Карл Густаў Масандэр быў абраны членам Каралеўскай шведскай акадэміі навук.

У 1839 годзе, вывучаючы злучэння цэрыю, выяўляе лантан, у выніку даследавання ўзораў нітрату цэрыю, якія часткова расклаліся. У 1839 годзе паведамляе пра адкрыццё яшчэ аднаго элемента «дыдыма». Аднак у 1885 годзе аўстрыйскі хімік Карл Аўэр фон Вельсбах паказаў, што дыдым з’яўляецца сумессю двух рэдказямельных элементаў — неадыму і празеадыму.

Зноскі