Карл Густаў фон Розен | |
---|---|
шведск.: Carl Gustaf von Rosen | |
Род дзейнасці | лётчык, удзельнік гуманітарных аперацый, найміт |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1909[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 ліпеня 1977[1] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Швецыя |
Бацька | Eric von Rosen[d] |
Маці | Mary von Rosen[d] |
Альма-матар | |
Бітвы/войны | Савецка-фінляндская вайна (1939—1940), Грамадзянская вайна ў Нігерыі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Густаў фон Розен (шведск.: Carl Gustaf von Rosen; 19 жніўня 1909 — 13 ліпеня 1977) — шведскі лётчык і авантурыст.
У 1926 годзе скончыў Лундсбергскую школу-інтэрнат . У 1929 годзе прайшоў лётныя курсы. У 1934 годзе атрымаў ліцэнзію камерцыйнага пілота[2].
Калі Італія ў 1935 годзе напала на Эфіопію, далучыўся да паветранай місіі Чырвонага Крыжа. Перакідваў у раёны баявых дзеянняў прадукты харчавання і медыкаменты, вывозіў параненых з поля бою, дастаўляў пасланні імператара Хайле Селасіе партызанам. У пачатку Другой сусветнай вайны працаваў у галандскай авіякампаніі KLM . У 1939 годзе падчас Зімовай вайны запісаўся добраахвотнікам у фінскую армію, лётаў на бамбардзіроўшчыку. У 1945—1956 гадах быў інструктарам імператарскіх ВПС Эфіопіі . Пасля ўладкаваўся ў авіякампанію Transair . У 1960—1962 гадах вазіў у былое Бельгійскае Конга гуманітарныя грузы ААН[3][2].
Працаваў асабістым пілотам 2-га генсека ААН Дага Хамаршэльда, які загінуў у авіякатастрофе (фон Розен у дзень трагедыі захварэў, а таму на яго месцы быў іншы лётчык)[4].
У 1969 годзе падтрымаў біяфрыйскіх сепаратыстаў у вайне з федэральным урадам Нігерыі. Узначальваў авіяэскадрыллю «Дзеці Біяфры». У 1970-я зноў прыбывае ў Эфіопію, дзе прымае ўдзел у гуманітарных аперацыях. Загінуў у горадзе Годэ (Агадэн) пры нападзе самалійскіх сепаратыстаў на сваё жыллё[5].
Быў сынам графа Эрыка фон Розена і баранесы Марыі Фок . Брат Б’ёрн праславіўся як пісьменнік, графік і мастак, а сястра Біргіта Вольф стала пісьменніцай і праваабаронцай. Быў тройчы жанаты: першай жонкай стала Марыя Тэрэзія Віймарк (1932—1936), другой — Ёхана Франс’ене Крыйгсман (1938—1943), трэцяй — Ліліян Марцін (з 1943). Дзеці — Нільс (1932 г. н.), Маргарэт (1938 г. н.), Івон (1940 г. н.), Астрыд (1945 г. н.), Эрык (1950 г. н.) і Карл (1953 г. н.)[2].
Сярод вядомых сваякоў былі інжынер Аксель Віймарк (першы цесць), мастак Сет Марцін (другі цесць)[2], кіраўнік міністэрства авіяцыі Трэцяга Рэйха Герман Герынг (муж цёткі)[3].