Карл Дзёніц | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Karl Dönitz | ||||||||
| ||||||||
|
||||||||
Папярэднік | Адольф Гітлер як фюрар Германіі | |||||||
Пераемнік | пасада скасаваная; Тэадор Хойс як федэральны прэзідэнт Заходняй Германіі; Вільгельм Пік як прэзідэнт ГДР |
|||||||
|
||||||||
Нараджэнне |
16 верасня 1891[1][2][…] |
|||||||
Смерць |
24 снежня 1980[2][4][…] (89 гадоў) |
|||||||
Месца пахавання | ||||||||
Жонка | Ingeborg Weber[d] | |||||||
Дзеці | Klaus Dönitz[d] і Peter Dönitz[d] | |||||||
Веравызнанне | пратэстанцтва і лютэранства | |||||||
Партыя | ||||||||
Адукацыя | ||||||||
Аўтограф | ||||||||
Ваенная служба | ||||||||
Гады службы | 1910 – 1945 | |||||||
Прыналежнасць |
Германская імперыя Веймарская рэспубліка Нацысцкая Германія |
|||||||
Род войскаў |
Кайзерліхмарынэ Рэйхсмарынэ Крыгсмарынэ |
|||||||
Званне | ||||||||
Камандаваў | Падводны флот, крыгсмарынэ | |||||||
Бітвы |
Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна |
|||||||
Узнагароды |
|
|||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Дзёніц (ням.: Karl Dönitz [ˈdøːnɪts]; 16 верасня 1891, Грунау, Германія – 24 снежня 1980, Аўмюле, Шлезвіг-Гольштэйн, Заходняя Германія) — нямецкі марскі афіцэр (з 1943 грос-адмірал) і галоўнакамандуючы Крыгсмарынэ (ням.: Kriegsmarine) падчас Другой сусветнай вайны. У маі 1945, паводле тастаменту Гітлера, на працягу 23 дзён з’яўляўся рэйхспрэзідэнтам Германіі і галоўнакамандуючым Вермахта.
Дзёніц нарадзіўся ў населеным пункце Грунаў (ням.: Grünau) (цяпер уваходзіць у склад Берліна), у сям’і інжынера-оптыка Эміля Дзёніца і Ганны Баер. У яго таксама быў старэйшы брат, Фрыдрых.
Пасля заканчэння гімназіі, 1 красавіка 1910 Дзёніц залічаецца ў якасці кадэта ў Імператарскі ваенна-марскі флот (ням.: Kaiserliche Marine). Адукацыю ён атрымліваў на бронепалубным крэйсеры I рангу «Герта» (1910—1911) і ў ваенна-марскім вучылішчы Мюрвік. 15 красавіка 1911 пасля здачы іспытаў атрымаў званне мічмана (ням.: Fahnrich zur See). 1 кастрычніка 1912 года пераведзены на лёгкі крэйсер «Брэслау», які накіроўваўся ў паход да Міжземнага мора. 27 верасня 1913 быў прыстаўлены да звання лейтэнанта флоту (ням.: Leutnant zur See).
У пачатку вайны Дзёніц праходзіў службу на крэйсеры «Брэслау» у Міжземным моры. У жніўні 1914 «Брэслау» разам з лінейным крэйсерам «Гёбен» былі прададзены Турцыі (фармальна), і пасля пераназвання ў «Мідзілі» і «Султан Явуз Селім» адпаведна, сталі прымаць удзел у баявых дзеяннях супраць рускага флоту на Чорным моры. 22 сакавіка 1916 Дзёніц атрымаў чарговае званне обер-лейтэнанта флоту (ням.: Oberleutnant zur See). Пакуль «Брэслау»/«Мідзілі» стаяў на рамонце ў доках Дзёніца часова прызначылі камандзірам аэрадрома лётнага падраздзялення на Дарданэлах. Адтуль ён запытаў пераводу ў падводны флот, які паказаў сваю эфектыўнасць у кастрычніку 1916. Ён служыў вахтавым афіцэрам на U-39, і ў лютым 1918 даслужыўся да камандзіра падводнай лодкі UC-25. 5 верасня 1918, ён стаў камандзірам UB-68, якая дзейнічала ў Міжземным моры. 4 кастрычніка гэтая лодка была знішчана караблямі аховы брытанскага канвою, і Дзёніц быў узяты ў палон.
Вайна скончылася ў 1918, але Дзёніц заставаўся ў брытанскім лагеры для ваеннапалонных да вызвалення ў ліпені 1919.
За час сваёй службы вахтавым афіцэрам і камандзірам падводнай лодкі Дзёніц зразумеў, што асноўнай прычынай няўдач нямецкага падводнага флоту ў канцы вайны было ўвядзенне Брытаніяй сістэмы канвояў. Калі канвой і падвяргаўся нападу падводнай лодкі, то агульныя страты былі невялікімі, а верагоднасць паўторнай яго атакі імкнулася да нуля. Такім чынам, трэба было зрабіць так, каб супраць буйных канвояў дзейнічала як мага больш падводных лодак.