Карлін (Прага)

Карлін
Karlín

Касцёл у Карліне
Герб
Герб
Раён Прагі: Прага 8
Плошча: 2.16 км²
Насельніцтва: 12091 чал. (2006)
Паштовы індэкс: 186 00
Сайт: http://www.praha-karlin.cz/

Карлін (чэшск.: Karlín) — гістарычны раён Прагі, кадастравы квартал у складзе адміністрацыйнага раёна Прага 8. Размяшчаецца паміж кадастровымі кварталамі Нове-Места, Лібень і Жыжкаў. Абмежаваны з поўначы ракой Влтава, з поўдня — узгоркам Віткаў.

Карлін быў заснаваны ў 1817 годзе як першае пражскае прадмесце Караліненталь (ням. Karolinenthal, у гонар жонкі імператара Франца II Караліны-Аўгусты), гарадскія правы атрымаў у 1903 годзе. Улучаны ў склад Прагі ў 1922 годзе. Да 1817 года на яго тэрыторыі размяшчаліся вайсковыя паселішчы і плацы, тутака ж у 1731—1737 архітэктарам К. І. Дынцэнгоферам быў пабудаваны пражскі Дом Інвалідаў (Invalidovna), інтэрнат для ветэранаў арміі і іх сем'яў. Пасля зносу пражскіх умацаванняў у 1874 Карлін апынуўся адным з раёнаў найбольш інтэнсіўнай забудовы, першым чынам прамысловых і працоўных жылых кварталаў. Тут была адкрыта першая ў Празе лінія гарадской конна-чыгункі (1875) і трамвая (1896).

На захадзе раёна размешчаны чыгуначны «віядук Негрэлі», які таксама вядомы як Карлінскі віядук, даўжыня якога складае 1111 метраў, быў самым доўгім мостам на тэрыторыі Чэхіі да ўводу ў лад моста праз раку Огржэ на аўтастрадзе D8 у 1998. Віядук быў адкрыты 1 чэрвеня 1850 года як частка чыгункі Оламаўц—Прага—Дрэздэн.

Карлін з'яўляецца адным з найбольш пацярпелых раёнаў Прагі ад паводкі 2002 года. Было парушана электразабеспячэнне раёна, затоплены станцыі лініі В («жоўтай») метро ад станцыі Флорэнц да станцыі Палмаўка, якія праходзяць па тэрыторыі раёна, а таксама станцыя Флорэнц лініі С («чырвонай»). Некалькі будынкаў, пашкоджаных у выніку затаплення, разбурыліся ці былі знесены пасля.

Славутасці раёна

[правіць | правіць зыходнік]
  • Музычны тэатр у Карліне
  • Атэлі «Алімпік» і «Хілтан» (быўшы. «Атрыум»)
  • Інвалідаўна (Дом Інвалідаў)
  • Касцёл Кірыла і Мяфодзія
  • Бізнес-цэнтры «Дунай» і «Ніл»
  • Віядук Негрэлі
  • Аўтавакзал Флорэнс
  • Пешаходны тунэль Карлін-Жыжкаў