Карова

Карова
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bos taurus taurus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
Паштовая марка Беларусі, 2007

Каро́ва (самка падвіду Bos taurus taurus — Свойскі бык) — парнакапытная жывёла, разводзіцца для атрымання малака і ялавічыны.

Вылучаюць мясныя, мяса-малочныя і малочныя пароды кароў. З’яўляецца падвідам віда свойскага быка. У свеце налічваецца каля 1,3 млрд асоб буйной рагатай жывёлы, пераважна — кароў. Найбольшае пагалоўе налічваецца ў Індыі (каля 400 млн), Бразіліі і Кітаі (па 150 млн).

За 1990—2023 гады плоднасць упала з 90 да 72 цялят на 100 кароў. Пры гэтым для ўзнаўлення патрабавалася нараджэнне 95 цялят на 100 кароў за год. У выніку назіралася зніжэнне пагалоўя кароў у Беларусі[1].

  1. "Лукашэнка даручыў аграрыям і вучоным распрацаваць эфектыўную тэхналогію ўзнаўлення БРЖ". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 22 верасня 2023. Праверана 23 верасня 2023.