| |||||
Дзяржаўны гімн Нідэрландаў | |||||
Заснавана | 10 кастрычніка 2010 (увайшлі ў склад Нідэрландаў) | ||||
Афіцыйныя мовы | Нідэрландская; англійская (Сінт-Эстатыус і Саба), пап'ямента (Банайрэ) | ||||
Сталіца | Кралендэйк (Банайрэ) Араньестад (Сінт-Эстатыус) Ботам (Саба) | ||||
Форма кіравання | Парламентарная манархія | ||||
Лэйтэнант-губернатары Прадстаўнік |
Эдысан Рэйна (Банайрэ) Джэральд Беркель (Сінт-Эстатыус) Джонатан Джонсан (Саба) Гілберт Ізабела | ||||
Плошча • Усяго |
328 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2015) • Шчыльнасць |
24.593 чал. 68 чал./км² | ||||
Валюта | Долар ЗША ($, USD) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .nl1, .an², .bq³ | ||||
Код ISO (Alpha-2) | BQ | ||||
Код ISO (Alpha-3) | BES | ||||
Тэлефонны код | +599 | ||||
Часавыя паясы | -4 | ||||
1. Дамен Нідэрландаў 2. Дамен Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў, выводзіцца са звароту 3. Спецыяльны дамен тэрыторый, яшчэ не выкарыстоўваецца. |
Карыбскія Нідэрланды (нідэрл.: Caribisch Nederland), альбо астравы БЭС (нідэрл.: BES-eilanden) — тры спецыяльныя супольнасці Нідэрландаў у Вест-Індыі: Банайрэ, Сінт-Эстатыус і Саба, якія ўвайшлі ў склад метраполіі пасля распаду аўтаномнай федэрацыі нідэрландскіх заморскіх уладанняў ў 2010 г. У той час, калі астатнія члены былой дзяржавы вырашылі стаць асобнымі адзінкамі Каралеўства Нідэрландаў, гэты тры астравы адмовіліся ад аўтаноміі і сталі амаль звычайнымі часткамі краіны (за выключэннем таго, што яны не ўваходзяць ў склад ніводнай правінцыі, падтрымліваюць стасункі з цэнтральным урадам праз спецыяльны орган і на іх тэрыторыі не заўсёды дзейнічаюць законы Еўрапейскага саюза). У 2012 г. гэта дазволіла ім упершыню прыняць удзел ва ўсеагульных выбарах у Нідэрландах.
З пункту гледжання геаграфіі, Востраў Банайрэ ўваходзіць у групу Падветраных астравоў і знаходзіцца каля ўзбярэжжа Венесуэлы, Сінт-Эстатыус і Саба з'яўляюцца часткай архіпелага Малых Антыльскіх і ляжаць на паўднёвым усходзе ад Пуэрта-Рыка. Рэльеф Карыбскіх Нідэрландаў узгорысты і раўнінны, востраў Саба - патухлы вулкан (Маўнт-Сінэры, 887 м, найвышэйшы пункт ува ўсіх Нідэрландах). Клімат трапічны, засушлівы. Сярэднія месячныя тэмпературы 26-28 °C. Гадавыя ападкі каля 500 мм. Флора прадстаўлена сухімі хмызнякамі і кактусамі, жывёльны свет бедны.