Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Карым Мустафа Бензема | |||||||||||||||
Мянушка | El Gato (Кот)[1][2][3] | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
19 снежня 1987[4][5][…] (36 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Францыя | |||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||
Вага | 81 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Аль-Ітыхад | |||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карым Бензема (фр.: Karim Benzema, араб. كريم بنزيمة; нар. 19 снежня 1987, Ліён, Францыя) — французскі футбаліст алжырскага паходжання, нападнік саудаўскага клуба «Аль-Ітыхад» з Джыды. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2007—2022). У асноўным Карым гуляе ў якасці нападніка, аднак можа згуляць і на пазіцыі вінгера, таксама вядомы сваімі тэхнічнымі магчымасцямі.
У 2022 годзе атрымаў званне найлепшага футбаліста сезона па версіі УЕФА і «Залаты мяч» France Football.
Бензема з’яўляецца сынам эмігрантаў з беднай алжырскай вёсачкі, нарадзіўся ў паўночным прыгарадзе Ліёна. У яго бацькоў, Гафіда і Малікі, дзевяць дзяцей, пяць дзяўчынак і чатыры хлопчыкі. Сям’я Бензема жыла даволі сціпла ў невялікім доме ў цэнтры Бро Тэраёна, раёне з высокім узроўнем беспрацоўя. Ва ўзросце васьмі гадоў ён пачаў гуляць за мясцовы клуб «Бро Тэраён», дзе яго хутка заўважылі, дзякуючы яго здольнасцям, якія былі відавочна вышэй сярэдняга ўзроўню.
Яму было 9 гадоў, калі ён патрапіў у сістэму падрыхтоўкі «Ліёна», і ўсяго 17, калі ён стаў адным з найлепшых ігракоў рэзерву гэтай каманды, забіваючы па тры дзесяткі галоў за сезон. У снежні 2004 года Карым трапіў у асноўную каманду «Ліёна», 15 студзеня 2005 года на хатнім стадыёне «Жэрлан» Карым дэбютаваў у матчы чэмпіянату Францыі.
У самым пачатку кар’еры Бензема любілі параўноўваць з Давідам Трэзегэ за здольнасць абыходзіць абарону, але неўзабаве яго сталі ўжо параўноўваць з Зінедзінам Зіданам, адным з лепшых футбалістаў у гісторыі Францыі, які таксама мае кабільскае паходжанне. У сезоне 2005/06 Бензема адкрыў лік сваім мячам у французскай лізе, гэта значыць на апошняй хвіліне матча ён засмуціў брамніка «Аяча». У сезоне 2006/07 Бензема стаў асноўным нападнікам «Ліёна». Ён згуляў у 21 гульні і забіў 5 галоў.
На наступны сезоне Карым забіў 20 галоў у чэмпіянаце Францыі і стаў лепшым бамбардзірам, і адным з лідараў сваёй каманды. У прэсе з’явілася інфармацыя пра цікавасць да Бенземы з боку вядучых клубаў Еўропы, як «Рэал Мадрыд», «Ювентус», «Ліверпул» і «Чэлсі», але сам Карым праз свайго агента заявіў пра нежаданне пакідаць «Ліён», з якім ён мае намер перамагчы ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА. У сезоне 2008/09 форвард забіў 17 галоў у 36 матчах чэмпіянату Францыі. Усяго ў 149 гульнях за «Ліён» Бензема забіў 66 галоў.
Аднак 1 ліпеня 2009 года за € 35 млн Бензема перайшоў у іспанскі клуб «Рэал Мадрыд», падпісаўшы шасцігадовы кантракт. Згодна з кантрактам француз атрымлівае 6,5 млн еўра ў год. За вылікам падатку, які складае 24 % атрымліваецца 5 мільёнаў еўра. «Рэал Мадрыд» заплаціў агенту іграка Карыму Джазыры 10 % камісіі ад сумы трансферу. Гэта максімальна дазволеная працэнтная стаўка агента ў еўрапейскім футболе.
9 ліпеня ён быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці новага іграка «Рэала». Прэзентацыя нападніка на «Сант’яга Бернабеу» сабрала каля 15—20 тысяч гледачоў. Карым Бензема стаў пятнаццатым французскім іграком у гісторыі мадрыдскага клуба.
17 кастрычніка 2022 года нападнік «Рэала» атрымаў «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст у Еўропе. У мінулым сезоне француз у складзе «Рэала» выйграў Лігу чэмпіёнаў (5-ы раз у кар’еры) і чэмпіянат Іспаніі (4-ы раз). Таксама ён стаў найлепшым бамбардзірам абодвух турніраў. У Лізе чэмпіёнаў ён забіў 15 галоў у 12 матчах, у Ла Лізе — 27 мячоў у 32 гульнях. Усяго ж у яго ў сезоне 2021/22 44 галы ў 46 матчах за «Рэал» ва ўсіх турнірах.
У чэрвені 2023 года падпісаў кантракт з саудаўскім клубам «Аль-Ітыхад» з Джыды[8]. Далучыўся да новай каманды ў якасці свабоднага агента па заканчэнні кантракта з «Рэалам».
У 2004 годзе Бензема быў іграком зборнай Францыі да 17 гадоў, з якой перамог у чэмпіянаце Еўропы сярод юнакоў да 17 гадоў, упершыню ў гісторыі зборнай. На турніры, які праходзіў у Францыі, Бензема забіў 1 гол у матчы супраць зборнай Паўночнай Ірландыі ў групавым этапе. Пазней гуляў за зборную да 18 гадоў. У 2005 годзе разам са зборнай перамог у рзыгрышу Кубка Мерыдыяна. Ён адыграў ва ўсіх чатырох матчах і дзякуючы пяці яго галам Францыя выйграла турнір.
У снежні 2006 года атрымаў выклік у першую зборную Францыі ў матчы супраць зборнай Грэцыі, аднак па прычыне траўмы на поле так і не з’явіўся. Бензема меў права выступаць за зборную Алжыра, аднак адмовіўся ад такога права, сказаўшы што «мае бацькі з Алжыра, гэтая краіна — у маім сэрцы, але ў футбол я буду гуляць за Францыю». Паўнавартасны дэбют адбыўся 28 сакавіка 2007 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі, у якой Бензема, выйшаўшы на поле ў другім тайме, забіў гол і прынёс перамогу сваёй зборнай.