Катастрофа Як-42 Ленінградскай УГА пад Нароўляй | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 28 чэрвеня 1982 |
Час | 10:49 |
Характар | катастрофа |
Прычына | адмова тэхнікі, хібы ў канструкцыі |
Месца | каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёна, Гомельская вобласць, БССР |
Загінулыя | 132 |
Параненыя | 0 |
Мадэль | Як-42 |
Авіякампанія | «Аэрафлот» (СССР) |
Пункт вылету | Ленінград (Пулкава) |
Пункт прызначэння | Кіеў (Барыспаль) |
Дата выпуску | 1981 |
Пасажыры | 124 |
Экіпаж | 8 |
Выжылых | 0 |
Катастрофа Як-42 пад Нароўляй — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 28 чэрвеня 1982 года каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці БССР.
Знаходзячыся на вышыні 9000 метраў, экіпаж атрымаў дазвол на зніжэнне да 7800 м. Падчас зніжэння самалёт рэзка перайшоў на пікіраванне і на вышыні 5700 м ад перагрузак цалкам разваліўся. Рэшткі ўпалі ў ваколіцах в. Вербавічы.
У момант зніжэння з прычыны поўнага зносу разьбы шрубкі адбыўся самаадвольны пераход стабілізатара на пікіраванне. Знос разьбы быў выкліканы канструктыўнай недасканаласцю вузла і нізкай якасцю вытворчасці. Прадугледжаны рэгламент тэхнічнага абслугоўвання і агляду механізму перастаноўкі стабілізатара не дазваляў выявіць прызнакі зносу шрубавай пары па дзейснай тэхналогіі.
За выпуск у серыю дэфектнай канструкцыі, рашэннем Вярхоўнага суда РСФСР ад 20 кастрычніка 1983 г. да пазбаўлення свабоды на 2 гады па арт. 172 КК РСФСР (халатнасць) з адтэрміноўкай прысуду (арт. 46-1 КК РСФСР) тэрмінам на 1 год былі асуджаныя кіраўнікі, якія зацвердзілі чарцяжы механізма перастаноўкі стабілізатара, якія паставілі на іх свае подпісы і пячаці[1]:
Пасля катастрофы эксплуатацыя ўсяго парку самалётаў Як-42 была прыпыненая амаль на два гады. Праверка стану знятых з іншых самалётаў Як-42 дэталяў шрубавых пар паказала, что знос разьбы гайкі меў месца і на іх.