Кафу Нагаі | |
---|---|
яп.: 永井荷風 | |
Імя пры нараджэнні |
яп.: 永井 壮吉 яп.: 永井 壯吉 |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, аўтар дзённіка, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 3 снежня 1879[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 красавіка 1959[3][1][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
заслужаны дзеяч культуры[d] (1952) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Кафу Нагаі (3 снежня 1879 — 30 красавіка 1959) — японскі пісьменнік, драматург і мемуарыст. Прадстаўнік так званай школы эстэтаў у японскай літаратуры. Частку сваіх літаратурных твораў Кафу пісаў на класічнай японскай мове — бунга, а частку на сучаснай.
Стаў знакамітым дзякуючы шэрагу твораў, якія апісваюць жыццё Токіа ў пачатку XX стагоддзя, у прыватнасці жыццё гейш, прастытутак, танцорак і іншых прадстаўніц сталічнага свету забаў. У 1901 годзе стаў працаваць рэпарцёрам у газеце «Ямата сімбун». Там ён прапрацаваў год. У 1903 годзе паехаў у Амерыку. Пазней некаторы час жыў у Францыі. У 1907 годзе вярнуўся ў Токіа. Свае ўражанні ад жыцця ў Амерыцы Нагаі Кафу захаваў у кнізе «Апавяданні аб Амерыцы» («Амерыка моногатари»), апублікаванай у 1908 годзе. Пасля азнаямлення з творчасцю Заля, Мапасана, Ганкура, Кафу вырашыў скласці анталогію французскай літаратуры канца XIX-XX стагоддзяў. У 1913 годзе ён выдаў зборнік «Каралы» («Санг-сю»), які змяшчае ажыццёўленыя ім пераклады Бадлера, Верлена, Рэмбо, Рэнье і іншых французскіх паэтаў і пісьменнікаў. Аўтар аповесці «Кветкі пекла» (1902), рамана «З'едлівая ўсмешка» (1910), апавядання «Вячэрняя чарка» (1958) і шэрагу іншых твораў.