Каця Зайцынгер | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына[2] |
Спецыялізацыя | гарналыжны спорт[3] |
Нарадзілася |
10 мая 1972[1] (52 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 171 см |
Вага | 64 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каця Зайцынгер (ням.: Katja Seizinger, нар. 10 мая 1972, Датэльн, зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія, ФРГ) — нямецкая гарналыжніца, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка свету і двухразовая ўладальніца Кубка свету. 3 разы прызнавалася найлепшай спартсменкай года ў Германіі (1994, 1996, 1998).
Адзіная двухразовая ўладальніца Кубка свету ў гісторыі нямецкага гарналыжнага спорту.
Дэбютавала ў Кубку свету 10 снежня 1989 года ў амерыканскім Стымбат-Спрынгс у камбінацыі. Упершыню паднімалася на прызавы подыум Кубка свету 11 лютага 1990 года ў французскім Мерыбелі на трасе супергіганта ва ўзросце 17 гадоў.
За кар’еру атрымала 36 перамог на этапах Кубка свету (хуткасны спуск — 16, супергігант — 16, гіганцкі слалам — 4). Па агульнай колькасці перамог на этапах Каця займае 6-е месца ў гісторыі Кубка свету. Цікава, што ў камбінацыі, якую яна выйграла на Алімпіядзе-1998 у Нагана, на этапах Кубка свету Каця толькі 2 разы паднімалася на подыум — 1 раз яна была другой і 1 раз трэцяй.
Усяго за кар’еру Каця 202 разы стартавала на этапах Кубка свету і 76 разоў паднімалася на подыум (хуткасны спуск — 32, супергігант — 27, гіганцкі слалам — 14, слалам — 1, камбінацыя — 2). Такім чынам Каця была ў тройцы найлепшых на этапах Кубка свету ва ўсіх пяці сучасных дысцыплінах.
У 1994 годзе Каця стала алімпійскай чэмпіёнкай у Лілехамеры, а ў 1998 годзе на Алімпіядзе ў Нагана яна выйграла другое запар алімпійскае золата ў хуткасным спуску, стаўшы першай гарналыжніцай у гісторыі, якой удалося перамагчы ў адной дысцыпліне на двух Алімпіядах запар. На той жа Алімпіядзе гэта ўдалося і італьянцы Дэборы Кампаньёны, якая выйграла другое золата ў гіганцкім слаламе.
Завяршыла кар’еру ў сакавіку 1998 года ва ўзросце 25 гадоў.