Каўлерпа (Caulerpa) — род ніткавых зялёных водарасцей сямейства каўлерпавых.
Налічваецца каля 60 відаў. Характэрны для флоры трапічных, зрэдку субтрапічных, мораў. Трапляюцца на мелкаводдзі на цвёрдых (камяні, мёртвыя каралы), пясчаных і глеістых грунтах.
Слаявіна складаецца э цыліндрычнай сцелістай часткі даўжынёю 1—2 м, рызоідаў і вертыкальных цыліндрычных або плоскіх простых ці разгалінаваных парасткаў вышынёй да 50 м, марфалагічная разнастайнасць якіх з’яўляецца сістэматычнай прыкметай. Унутры слаявіны знаходзяцца папярочныя цяжы (унутраны шкілет).
Размнажэнне палавое (аноагамія) і вегетатыўнае (часткамі слаявіны).
У краінах Азіі і Акіяніі спажываецца ў ежу.